Віктар Дашкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дашкевіч (неадназначнасьць).
Ві́ктар Дашке́віч (3 студзеня 1945, в. Вяціцераўка, Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць — 31 сакавіка 2020, Віцебск) — беларускі актор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
Віктар Дашкевіч | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 3 студзеня 1945 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 31 сакавіка 2020[1] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | Ковід-19[1] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Месца працы | |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm11462306 |
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
З 1969 па 1973 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс В. П. Рэдліх). З 1973 па 1990 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 1990 па 1991 год працаваў дырэктарам Беларускага тэатра «Лялька» (Віцебск). З 1991 году працаваў ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1981 па 1990 год, з 1991 па 2007 год выконваў абавязкі загадчыка трупы тэатра імя Якуба Коласа.
Сьмерць Рэдагаваць
20 сакавіка 2020 году разам з жонкай адчуў сябе дрэнна, у іх была тэмпэратура. 21 сакавіка іх паклалі ў чыгуначны шпіталь. Там узялі тэсты на каранавірус, у абаіх аналізы былі адмоўныя. Лячылі антыбіётыкамі. Жонка 5 дзён праляжала ў шпіталі, стан яе палепшыўся, жанчыну выпісалі. На пяты дзень лячэньня Дашкевічу стала горш, яго перавялі ў рэанімацыю, і ён ужо 6 дзён знаходзіўся на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Другі тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік. У ноч на 31 сакавіка актор памёр[2][3]. Ён стаў першым чалавекам у Беларусі, хто памёр са станоўчым аналізам на каранавірус падчас пандэміі COVID-19 2019-2020 гадоў.
Узнагароды Рэдагаваць
- 1996 — Ганаровая грамата Кабінэту Міністраў Рэспублікі Беларусь
- 1999 — прыз глядацкіх сымпатыяў на Міжнародным тэатральным фэстывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель) за ролю Мнішака ў спэктаклі «Чорная нявеста».
- 2003 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі».
- 2006 — Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
- 2010 — мэдаль Францыска Скарыны.
- 2011 — дыплём Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
- 2016 — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- 2016 — ганаровае званьне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».
Ролі ў тэатры Рэдагаваць
- Захар («Шагал… Шагал…» па п’есе У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі прасадкамі»)
- Мацей («Несцерка» В.Вольскага)
- Пётар Адамавіч («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
- Ураднік («Жарты» («Прымакі» Янкі Купалы)
- Чыпалонэ («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко)
- Місэна («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
- Службовец банка («Смешныя людзі» па аднаактовых п’есах А.Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова»)
- Капітан Вельмідоўгаяпанчоха («Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн)
- прафэсар Райсэр («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
- Севяр’ян («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданьняў В.Шукшына («Сцёпкава каханне»)
- Старшы Касец («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле Шарля Пэро)
- Палікар («Званы Віцебска» Ул. Караткевіча)
- Хамутоў («Правінцыйныя анекдоты» А.Вампілава)
- Ерамееў («Летась у Чулімску» А.Вампілава)
- Арсен («Чужы» Л.Ніканенкі)
- Добчынскі («Рэвізор» М.Гогаля)
- Мнішак («Чорная нявеста» А.Дударава)
- Мюльлер («Тузы» У.Відмера)
- Скацінін («Недарасць» Д.Фанвізіна)
- Савецкі сьледчы («От цо да!» С.Яновіча)
- Сорын («Чайка» А.Чэхава)
- Сьцяпан («Памінальная малітва» Р.Горына)
- Знакаміты пісьменьнік («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п’есы У.Набокава «Падзея»)
- Радзівон Мікалаевіч («Старамодная камедыя» А.Арбузава)
- Лука Скарына («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука)
- Пастар («Бацька» А.Стрындберга)
- Вучань («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакумэнтальнай кнігі С.Алексіевіч)
- Мамаеў («Мудрацы…» па п’есе А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты»)
- Рэджы («Квартэт» Р.Харвуда)
- Сьвятар («Візіт дамы» паводле п’есы Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
- Эдуард («Парадоксы пачуццяў» С.Сергіенкі)
- Грынь Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесьці Ўл. Караткевіча)
- мітрапаліт Балвановіч («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ўл. Караткевіча)
- Эскал, князь Вероны («Рамэа і Джульета» У.Шэксьпіра)
- Дзед, Сівы («Песні ваўка» В.Паніна)