Відава
Ві́дава (па-польску: Widowo, па-падляску: Vídovo) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Відава | |
польск. Widowo | |
Першыя згадкі: | 1501 |
Былая назва: | Відаўшчына |
Мясцовая назва: | Vidovo |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°42′0″ пн. ш. 23°10′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.16667° у. д.Каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°10′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.16667° у. д. |
Відава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары Відава ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Касьпераўскай Іконы Божай Маці на месцы). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьУ прывілеі Аляксандара Ягелончыка 1501 г. дла места Бельска войт Якуб Гоппэн атрымаў у ўладаньне землі Відаўшчына і Завідаўшчына. Самая вёска Відава зьяўлялася прадмесьцям Бельску і ў яе жыхароў быў прававы статус мяшчанаў. З 1615 г. вядома, што сядзібу побач з Відавам ад Мацея Шамплінскага закупіў Ян Любмаер (Любмагіер) і з гэтага часу існуе невялікі фальварак Любмаеровіна. Уласьнікамі фальварка ў 17—18 стагодзьдзях былі семь'і: Казаноўскіх, Ціашкоўскіх, Лазьмінскіх, Макрэцкіх. Маёнтак Любмаеровіна быў праданы ў 1906 годзе мяшчанам бельскім (з Відава) Сямёну Бабулевічу, Івану Гаўрылюку ды Віктару Сіебіесевічу сынамі Міколы Пенькоўскага – апошняга ўладальніка. У час Першай сусьветнай вайны побач зь вёскай праходзілі ціажкія боі, чаго следам зьяўляюцца захаваныя тут могілкі нямецкіх жаўнераў[3]. У міжваенны пэрыяд Відава прыналежала да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 445 жыхароў (444 праваслаўных ды адзін каталік, зь іх 83 запісаныя палякамі, а 362 беларусамі)[4]. У ліпені 1944 году, ў час наступленьня савецкай арміі большасьць хатаў у вёсцы згарэла[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Відава было далучанае да гміны Бельск-Падляскі. У 1996 — 2000 гадах на мясцовых могілках была пабудаваная царква ў гонар Касьпероўскай Іконы Божай Маці. Самастойная праваслаўная парафія для Відава была створаная ў 2007 годзе.
Ураджэнцы
рэдагаваць- Базыль Белаказовіч (1932 — 2010) — польска-беларускі славіст, літаратуразнаўца, культуроляг[5].
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023952?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 26 красавіка 2015 г.
- ^ а б Stepaniuk M., Filimoniuk L. (red.): 'Słownik nazw miejscowych regionu Puszczy Białowieskiej na przykładzie wybranych wsi z gmin: Bielsk Podlaski, Czyże, Dubicze Cerkiewne, Hajnówka, Kleszczele, Narew, Narewka, Orla., Puchły: Stowarzyszenie Dziedzictwo Podlasia, 2007. с. 53. (пол.)
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ^ Адам Мальдзіс Даследчык чатырох культур news.21.by, 1 красавіка 2010 Праверана 26 красавіка 2015 г.