Відзігін
Відзігін (Ведзікен, Відгень, Ведгінь), Відукін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Відзігін лац. Vidzigin / Vidzihin | |
Widikin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wido + Ginn Wido + суфікс -кін (-kin) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Відукін, Ведзікен, Відгень, Ведгінь |
Зьвязаныя імёны | Гінвід |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Відзігін» |
Паходжаньне
рэдагавацьВідзікін або Відукін, пазьней Вэдыкін або Вэдыген (Widikin, Widukin, Wedekin, Wedigen[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5].
У 1623 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Bartholomaeus Widdekenius, Mariaeburgensis Borussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Olechno Wydyginowicz (1478 год)[7]; Dominus Jacobus Wedikien (1590 год)[8]; Mikołajowi Widgienewiczowi… Mikołaja Wedginia (13 ліпеня 1671 году)[9]; Kazimierzowej Widgieniewiczowej (15 траўня 1694 году)[10].
Носьбіты
рэдагаваць- Алехна Відзігінавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1478 годзе (вялікі князь Казімер перадаў яго землі Барташу Монтаўтавічу)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 88.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1567.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 275.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 15.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 125.
- ^ Žagarės dvaro teismo knygos (1670—1751). — Vilnius, 2003. P. 124—125.
- ^ Žagarės dvaro teismo knygos (1670—1751). — Vilnius, 2003. P. 247.