Гінві́д — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ginn + Wid
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Відзігін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гінвід»

Паходжаньне

рэдагаваць

Відзікін, пазьней Вэдыкін або Вэдыген (Widikin, Wedekin, Wedigen[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]), а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: перед нами Якубомъ Кгинвидом Панкевичом столником и подстаростим (13 верасьня і 6 кастрычніка 1639 году, 4 лістапада 1644 году)[5]; Ur. Jakubowi Ginwidowi Pankiewiczowi cześnikostwo pińskie (3 сакавіка 1656 году)[6]; Jakub Ginwid Pankiewicz czasznik powiatu Pinskiego (18 верасьня 1657 году, 28 ліпеня 1660 году)[7]; Jakub Ginwid Pankiewicz, cześnik piński (3 ліпеня 1659 году)[8]; Jakub Ginwid Pankiewicz stolnik y podstarosci Pinski (2 лістапада 1661 году)[9]; передо мною Якубомъ Кгинвидомъ Панкевичомъ стольникомъ и подстаростимъ Пинскимъ (6 сьнежня 1665 году)[10]; Mateusz Ginwidowicz (1690 год)[11].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Якуб Гінвід Панкевіч ( 1665) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік, стольнік і падстароста пінскі[12]
  • Канстантын Гінвід Панкевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік або мастаўнічы пінскі ў 1674 годзе[13]

Гінвіды-Панкевічы (Панкевічы з Гінвіда) — літоўскі шляхецкі род[14].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 88.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1567.
  3. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 33. — Вильна, 1908. С. 310—311, 344.
  6. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 175.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 34. — Вильна, 1909. С. 119, 163.
  8. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 227.
  9. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 34. — Вильна, 1909. С. 215.
  10. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 494.
  11. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 104.
  12. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 221, 277, 309.
  13. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 243, 248.
  14. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты