Вячаслаў Дзергачоў
Вячаслаў Дзергачоў (нар. 1 ліпеня 2001 году) — беларускі футбаліст, брамнік.
Вячаслаў Дзергачоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 ліпеня 2001[1] (23 гады) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 80 кг[1] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021—2024 | БАТЭ | 12 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец барысаўскага БАТЭ. З 2018 году пачаў прыцягвацца да клюбнага дублю, а з 2019 году трывала замацаваўся ў ягоным складзе. У 2021 годзе ў сувязі з траўмамі асноўных брамнікаў пачаў часам прыцягвацца да галоўнай каманды барысаўчан. Дэбютаваў за БАТЭ 22 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 4 ліпеня 2021 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Віцебску» (0:0). У жніўні 2023 году ўпершыню згуляў у матчы эўракубкаў, калі выйшаў на абарону брамы ў кваліфікацыйным матчы Лігі Эўропы супраць малдаўскага «Шэрыфу». Такім чынам, гулец стаў 13-м брамнікам БАТЭ, які калі-небудзь браў удзел у матчы эўракубкаў у кашулі барысаўскага клюбу[2]. У сакавіку 2024 году абвесьціў пра завяршэньне прафэсійнай кар’еры[3].
Дасягненьні
рэдагаваць- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2022
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway