Вяча
рака ў Беларусі
Вя́ча — рака ў Беларусі, у басэйне Дняпра. Цячэ ў Лагойскім і Менскім раёнах. Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 297 км². Выдатак вады ў вусьці 0,8 м³/с. Агульны спад ракі 80 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰.
Вяча лац. Viača | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Селішча |
Вусьце | Заслаўскае вадасховішча |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 40 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 0,8 м³/с |
Плошча басэйну | 297 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2 ‰ |
На рацэ
рэдагаваць- Гістарычнае мястэчка: Сёмкаў Гарадок
- Вадасховішча: Вяча
- Зоны адпачынку: Вяча, Менскае мора
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца на паўночным захадзе ад вёскі Селішча Лагойскага раёну, цячэ Менскім узвышшам, упадае ў Заслаўскае вадасховішча каля вёскі Сёмкава Менскага раёну.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 200—300 м. Схілы спадзістыя і мерна стромкія, вышыня іх каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Абалона шырынёй 50—100 м. Рэчышча зьвілістае, ад вусьця на 13 км каналізаванае і часткова абвалаванае. Шырыня ракі ў межань 4—8 м[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 117.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 117.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971