Заслаўскае вадасховішча

вадасховішча
(Перанакіравана з «Менскае мора»)

Засла́ўскае вадасхо́вішча (Ме́нскае мо́ра, Ганале́с) — вадасховішча ў Менскім раёне Беларусі. Плошча — 25,6 км². Найбольшая глыбіня дасягае 8,6 м. Даўжыня — 9 км, шырыня — 4 км. Агульная даўжыня берагавой лініі — 38,2 км. Аб′ём вады больш за 100 млн м³. Вадазбор — 562 км². Другі па велічыні штучны вадаём на Беларусі (пасьля Вялейскага вадасховішча).

Вадасховішча
Заслаўскае вадасховішча
Панарама Заслаўскага вадасховішча
Панарама Заслаўскага вадасховішча
Заслаўскае вадасховішча
Краіна Беларусь
Плошча 25,6 км²
Плошча вадазбору 562 км²
Максымальная глыбіня 8,6 м
Найбольшая даўжыня 9 км
Найбольшая шырыня 4 км
Даўжыня берагавой лініі 38,2 км
Аб’ём вады больш за 100 млн м³
Каардынаты 53°58′34″ пн. ш. 27°22′46″ у. д. / 53.97611° пн. ш. 27.37944° у. д. / 53.97611; 27.37944Каардынаты: 53°58′34″ пн. ш. 27°22′46″ у. д. / 53.97611° пн. ш. 27.37944° у. д. / 53.97611; 27.37944
Месцазнаходжаньне Заслаўскага вадасховішча
Заслаўскае вадасховішча
Заслаўскае вадасховішча
Заслаўскае вадасховішча

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Заслаўскае вадасховішча месьціцца на рацэ Сьвіслач, за 10 км на паўночны захад ад Менску. Створанае ў 1956 року, рэканструяванае ды добраўпарадкаванае ў 1977. Чаша вадасховішча да затапленьня была забалочанай абалонай рэк Сьвіслач, Вяча, Ратамка, Чарняўка. Асноўнае прызначэньне — сэзоннае рэгуляваньне сьцёку, абвадненьне Сьвіслачы, забесьпячэньне вадой Менску ды стварэньне зон адпачынку. Вадасховішча ўваходзіць у Вялейска-Менская водная сыстэма, таксама ўваходзіць у зону адпачынку Менскае мора, на берагах разьмешчаны міжнародны моладзевы цэнтар адпачынку «Юнацтва», базы адпачынку і прафілякторыі, базы для аматараў-рыбаловаў, спартбазы, дзіцячыя летнікі ды інш. Зьяўляецца папулярным месцам адпачынку і аматарскага рыбалоўства.

Са стварэньнем Вялейска-Менскай воднай сыстэмы праточнасьць вадасховішча павялічылася ў 3 разы. Ёсьць асобныя дзялянкі, дзе абмен вады вельмі замаруджаны (на ўсходзе ў Спартакаўскай затоцы, каля прафілякторыя). Пераважаюць вятры паўночна-заходняга напрамку, якія могуць утвараць хвалі вышынёй 0,7—1,2 м. Сярэднямесячная тэмпэратура вады ў ліпені — жніўні 18—21 °С, у асобныя рокі ў жніўні максымальная дасягае 27 °С. Замярзае ў 1-й палове сьнежня (у асобныя рокі напрыканцы лістапада), лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сярэдняя працягласьць ледаставу 125—130 дзён.

Берагі вадасховішча спадзістыя, на поўдні і захадзе парослыя лесам (з пасадкамі таполі, вярбы, акацыі). Месцамі створаныя штучныя пясчаныя пляжы шырынёй 20—50 м. Ёсьць 3 глыбокаўрэзаныя затокі (самая буйная — Ратамская), 11 выспаў агульнай плошчай ~0,29 км². Дно да глыбіні 2 м і вакол выспаў пясчанае, да глыбіні 8 м выслана глеем, уздоўж былых рэчышчаў Сьвіслачы ды Вячы — торфам. Месцамі ад вадасховішча дамбамі адсечаныя мелкаводзьдзі, дзе створаны польдэры. Гадавыя ваганьні ўзроўню вады перавышаюць 1 м.

Расьлінны ды жывёльны сьвет

рэдагаваць

Уздоўж берагоў парастае расьліннасьць (чарот азёрны, трысьнёг звычайны і аер звычайны, трапляюцца рдзесты (урэчнікі), драсён земнаводны) найбольш пашыраны ў затоках і ў вярхоўі, дзе ўпадае канал Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Воды вадасховішча насяляюць акунь, ёрш, плотка, шчупак, укляя (верхаводка).

Літаратура

рэдагаваць
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.