Вяча (вадасховішча)

вадасховішча ў Беларусі

Вяча — вадасховішча ў Менскім раёне. Знаходзіцца на рацэ Вяча (басэйн Сьвіслачы), за 19 км ад г. Менску. На берагах іглічныя лясы і хмызьнякі. Ёсьць заліў даўжынёй 300 м. Ваганьні ўзроўню невялікія (да 0,2 м). Тэрыторыя вакол возера лічыцца зонай адпачынку, забудова забароненая.

Вадасховішча
Вяча
Панарама Вячы
Панарама Вячы
Вадасховішча Вяча
Краіна Беларусь
Плошча 1,7 км²
Плошча вадазбору 108 км²
Максымальная глыбіня 8 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Найбольшая даўжыня 5,2 км
Найбольшая шырыня 0,5 км
Даўжыня берагавой лініі 15,2 км
Аб’ём вады 5 100 000 м³
Каардынаты 54°04′07″ пн. ш. 27°34′58″ у. д. / 54.06861° пн. ш. 27.58278° у. д. / 54.06861; 27.58278Каардынаты: 54°04′07″ пн. ш. 27°34′58″ у. д. / 54.06861° пн. ш. 27.58278° у. д. / 54.06861; 27.58278
Месцазнаходжаньне Вячы
Вяча
Вяча
Вяча

Плошча люстэрка 1,7 м², шырыня: максымальная — 0,5 км, сярэдняя — 0,32 км, даўжыня — 5,2 км, сярэдняя глыбіня — 3 м, найбольшая глыбіня — 8 м. Аб’ём вады 5 100 000 м³. Створанае ў 1970 г. у рэкрэацыйных мэтах. Даўжыня берагавой лініі 15,2 км. Плошча вадазбору ў створ гідравузлоў 108 км².

Сярэдні гадавы сьцёк за шматгадовую пэрыяд у створ гідравузлоў — 23 800 000 м³, за паводка — 10,0 млн м³. Разводзьдзе прыпадае на сакавік-травень месяцы. Харчаваньне ракі зьмяшанае, зь перавагай сьнегавога.