Вялікая сынагога (Гомель)

сынагога ў Гомлі (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′42″ пн. ш. 31°01′01″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.01694° у. д. / 52.42833; 31.01694Каардынаты: 52°25′42″ пн. ш. 31°01′01″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.01694° у. д. / 52.42833; 31.01694
Канфэсія юдаізм
Дата заснаваньня 1828
Вялікая сынагога на мапе Беларусі
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога на Вікісховішчы

Вялі́кая сынаго́га — помнік архітэктуры першай паловы XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзілася ў цэнтры места каля сядзібы Крушэўскіх («Паляўнічага доміка»), на рагу Рынкавай і Магілёўскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі сынагогу.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Г. Лукомскі, 1911 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першую драўляную сынагогу ў Гомлі, відаць, збудавалі яшчэ ў XVII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сынагога працягвала дзеіць. У 1828—1833 гадох на загад графа Мікалая Румянцава замест у месьце збудавалі новую мураваную сынагогу.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1923 годзе савецкія ўлады зачынілі сынагогу. Пазьней будынак сынагогі рэканструявалі пад клюб.

Будынак сынагогі пацярпеў у час Другой сусьветнай вайне, па якой савецкія ўлады яго цалкам зьнішчылі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў вялікі прастакутны ў пляне будынак з паўкруглай лёджыяй, разьмешанай над галоўным уваходам[1].

Будынак сынагогі замыкаў пэрспэктыву Рынкавай вуліцы.

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — рог вуліцаў Працоўнай і Кірава
  1. ^ Морозов В. Ф. Гомель классический. Эпоха. Меценаты. Архитектура. — Мн., 1997. С. 229.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць