Сядзіба Крушэўскіх (Гомель)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Крушэўскіх
Палац Крушэўскіх
Палац Крушэўскіх
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′42.21″ пн. ш. 31°01′06.70″ у. д. / 52.4283917° пн. ш. 31.018528° у. д. / 52.4283917; 31.018528Каардынаты: 52°25′42.21″ пн. ш. 31°01′06.70″ у. д. / 52.4283917° пн. ш. 31.018528° у. д. / 52.4283917; 31.018528
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Аўтар праекту Іван Дзьячкоў[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сядзіба Крушэўскіх на мапе Беларусі
Сядзіба Крушэўскіх
Сядзіба Крушэўскіх
Сядзіба Крушэўскіх
Сядзіба Крушэўскіх на Вікісховішчы

Сядзіба Крушэўскіх, таксама вядомая як «Паляўнічы домік» — помнік архітэктуры першай траціны XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне палацава-паркавага ансамблю Румянцавых — Паскевічаў, на гістарычнай Ліпавай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Г. Лукомскі, 1916 г.
 
Мільённая вуліца, 1904 г.

Сядзібу збудавалі ў 1820—1822 гадох паводле праекту архітэктара Івана Дзьячкова як адзін з дамоў у сыстэме сядзібнага ансамблю Румянцавых. У архіўных дакумэнтах упамінаецца як «дом для летняга пражываньня графа».

У 1834 годзе сядзіба разам з усім палацава-паркавым комплексам перайшла ў валоданьне князя Івана Паскевіча. Апошні ў 1850-я гады падараваў яе свайму сябру арыстакрату В. Крушэўскаму. Пазьней сядзіба перайшла ў валоданьні Лісоўскіх, апошняй яе ўладальніцай была Ірына Галынская (з Лісоўскіх). Прыкладна зь сярэдзіны XIX ст. часам называўся «паляўнічым домікам», да чаго, відаць, прычынілася знаходжаньне сядзібы на тагачаснай ускраіне места. Прытым уласна граф Румянцаў ніколі не цікавіўся паляваньнем.

За часамі Другой сусьветнай вайны ў сядзібе пэўны час знаходзіўся радыёвузел. Па вайне выкарыстоўвалася як жылы дом, пазьней стала адміністрацыйным будынкам.

У 1993 — лістападзе 1997 году праводзілася рэстаўрацыя сядзібы, прытым паводле некаторых зьвестак, у 1996 годзе аўтэнтычную сядзібу цалкам зьнішчылі, а а яе месцы збудавалі дакладную копію. Пазьней будынак перайшоў на балянс Гомельскага абласнога краязнаўчага музэя (цяпер — дзяржаўная гістарычна-культурная ўстанова «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль»). Пастановай № 71 ад 28 лютага 2002 году «Паляўнічы домік» як помнік архітэктуры атрымаў статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці другой катэгорыі. Зь лютага 2009 году тут дзейнічае музэй гісторыі Гомля.

Архітэктура

рэдагаваць

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 1-павярховы прастакутны ў пляне кампактавы будынак, накрыты накатым 4-схільным дахам. Канструкцыя мяшаная: драўляны зруб з вонкавым слоем атынкаванай цаглянай муроўкі. Да асноўнага аб’ёму з бакоў далучаюцца мураваныя прыбудовы, завершаныя прыступкавымі атыкамі. У цэнтры галоўнага фасада 6-калённы дарычны портык з тэрасай над ім. Архітэктурны акцэнт кампазыцыі — мансарда зь вялікім паўцыркульным праёмам і атыкавым завяршэньнем, якая выступае з аб’ёму даху. У архітэктурным дэкоры будынка выкарыстоўваюцца руст, барэльефы, ляпныя вянкі, трыгліфы, замковы камень.

Плян анфілядны. У цэнтры вэстыбюля сходы на мансарду. У інтэр’еры зьберагліся 3 кафляныя печы[1]. Па адкрыцьці музэю ў ім рэканструявалі інтэр’еры шляхецкай мескай сядзібы канца XIX — пачатку XX ст.: тут ёсьць малая гасьцёўня, кабінэт, спальня, ядальня, калекцыі карцінаў, агулам налічваецца 7 экспазыцыйных заляў.

Побач з будынкам стаіць бюст расейскага паэта Аляксандра Пушкіна.

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Пушкіна, 32
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 160.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  312Г000069