Вялікая розьніца (Беларусь)
беларуская тэлеперадача
«Вялікая розьніца» — парадыйнае шоў тэлеканала «Беларусь-1», беларуская вэрсія праграмы «Вялікая розьніца». Вядуць праграму вядучыя расейскае і ўкраінскае «Вялікае розьніцы» — Іван Ургант і Аляксандар Цэкала.
Вялікая розьніца | |
Лягатып тэлеперадачы | |
Жанр | пародыя, гумар |
---|---|
Вытворчасьць | ПЦ «Среда» |
Вядоўца |
Іван Ургант Аляксандар Цэкала |
Краіна вытворчасьці | Беларусь |
Мова | беларуская, расейская |
Колькасьць выпускаў | 1 |
Вытворчасьць | |
Месца здымак | Масква |
Трансьляцыя | |
Канал |
Беларусь-1 Беларусь ТБ |
Храналёгія | |
Падобныя перадачы | Вялікая розьніца |
Сьпіс выпускаў і пародыі
рэдагаваць1 выпуск
рэдагавацьВыйшаў у этэр 31 сьнежня 2010 году.
Былі спарадаваныя:
- Інфармацыйная праграма «Панарама». Пародыя на вядучую Вольгу Курышка.
- Навагодні тост тэатру «Хрыстафор» (госьць — Яўген Крыжаноўскі).
- Навагодні тост ад Юры Дземідовіча.
- Тэлегульня «Адзін супраць усіх». Пародыя на Георгія і Дзьмітрыя Калдуноў (госьць — Георгі Калдун).
- Саліст групы «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок на навагоднім дзіцячым ранішніку.
- Навагодні тост ад Уладзімера Ўхцінскага (госьць — Уладзімер Ухцінскі).
- Рэкляма беларускіх тавараў ад сусьветных зоркаў: Тома Круза, Алы Пугачовай, Адрыяна Чэлентана і Юліі Цімашэнка.
- Група «Цягні-Пхай», якія зраўняліся з групаю «Любэ».
- Група «J:МОРС» з працэсам напісаньня песьняў у бібліятэцы (госьць — саліст гэтае групы Ўладзімер Пугач).
- Альмаматары, якія прыйшлі ў Беларусь: Лёва і Шура зь Бі-2, Барыс Маісееў, Сярога, Алёна Сьвірыдава, Анастасія Стоцкая і Юры Антонаў (госьць — Барыс Маісееў).
- Навагодні тост ад доктара Зьмітра Сайкова з пародыяю на песьню «Let’s Get It Started» групы «The Black Eyed Peas».
- Спявак Аляксандар Саладуха (госьць — Аляксандар Саладуха).
- Удзельнікі «Эўрабачаньня-2010» зь Беларусі — група «3+2» з пародыяю на песьню «Buterflies».
- Тэлеперадача «Што? Дзе? Калі?», у якое бралі ўдзел беларускія знакамітасьці. Пародыя на Аляксандра Саладуху, Ірыну Дарафееву і іншых.
- Дуэт Аляксандра Ціхановіча і Ядзьвігі Паплаўскай зь песняю «Завіруха» (госьці — Аляксандар Ціхановіч, Ядзьвіга Паплаўская).
- Навагодні конкурс дзіцячае самадзейнасьці. Пародыя на песьню «Take Me Out» групы «Franz Ferdinand» (госьці — Анатоль Ярмоленка, яго дачка Алеся і яго ўнук Анатоль)
- «Ранішняя раніца» — мікс з ранішніх шоў. Пародыя на Сьвятлану Бароўскую, Люсю Лушчык, Яўгенія Булку і іншых (госьць — Сьвятлана Бароўская).
- Ларыса Грыбалёва, Аляксандар Глеб, Анжаліка Агурбаш, Руслан Аляхно са сваімі моднымі трэндамі (госьць — Ларыса Грыбалёва, Анжаліка Агурбаш і Руслан Аляхно).
- Група «Песьняры» ў поўным складзе (госьці — Ігар Пяня і Валер Дайнэка былі ў студыі, але не запрошаны)