Адрыяна Чэлентана
Адрыя́на Чэлента́на (па-італьянску: Adriano Celentano; 6 студзеня 1938, Мілян, Італія) — знакаміты актор, эстрадны сьпявак, кампазытар і рэжысэр. Грамадзкі дзеяч і вядучы тэлебачаньня. У Італіі атрымаў мянушку «Мolleggiato» (па-італьянску: на спружынах) — за сваю манеру рухацца на сцэне.
Адрыяна Чэлентана | |
Adriano Celentano | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 6 студзеня 1936 |
---|---|
Месца нараджэньня | Мілян, Італія |
Грамадзянства | Італія |
Занятак | сьпявак, актор, рэжысэр, кампазытар |
Гады дзейнасьці | 1957 — цяпер |
Жанры | поп, поп-рок, італё-дыска[d], сынці-поп, рок-н-рол, сўінг, лёгкая музыка[d] і лёгкая канцэртная музыка[d] |
Дзеці | Разалінда Чэлентана, Разіта Чэлентана[d] і Джакама Чэлентана[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0147983 |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Подпіс | ![]() |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
ДзяцінстваРэдагаваць
Нарадзіўся ў Міляне на вуліцы Глюк, 14 (па-італьянску: Via Gluck, 14). Ён быў пятым дзіцём у сям’і, што пераехала з Апуліі на поўнач у пошуках працы. У Міляне Адрыяна правёў сваё дзяцінства і шмат гадоў пасьля ўспаміны пра тыя часы будуць асновай песьні, якая стала гітом «Il ragazzo della via Gluck» (па-беларуску: Хлопец з вуліцы Глюка). Яна была перакладзена на шмат моваў і ўваходзіць у абавязковую школьную праграму. З дванаццаці гадоў Адрыяна вучыўся ў школе і адначасова працаваў вучнем у зэгармістра. У той самы час ён пачынае цікавіцца музыкаю, асабліва рок-н-ролам, які, як і шмат іншых італьянцаў, ён пачуў упершыню ў 1955 годзе, пад час паказу «Школьных джунгляў», дзе была песьня «Rock Around the Clock» Біла Хэйлі. На гэты ўзор Чэлентана стварае свой рок-гурт «Rock Boys».
Музычная кар’ераРэдагаваць
Фэстываль Сан-Рэма і Clan CelentanoРэдагаваць
Хутка «Rock Boys» прымае ўдзел у «Першым італьянскім фэстывалі рок-н-ролу», які адбыўся 18 траўня 1957 году ў Лядовым палацы Міляну. У конкурсе ўдзельнічалі шмат італьянскіх рок-гуртоў, кожны зь якіх павінен быў прадставіць журы тры ці чатыры песьні (кароткія, да 2 хвілінаў гучаньня). «Rock Boys» выступіў зь песьняю «Ciao ti dirò» (аўтары Джорджа Габер і Люіджы Тэнка), якая атрымала шалёны посьпех у гледачоў.
У 1958 годзе Чэлентана перамагае на фэстывалі лёгкай музыкі ў горадзе Анкона, дзе выканаў кампазыцыю «Il tuo bacio è come un rock».
AzzurroРэдагаваць
У 1968 годзе «Clan» выпускае альбом Azzurro/Una carezza in un pugno. Песьня «Azzurro» (па-італьянску: інь) з альбому, музыку да якога напісаў Паола Контэ, робіцца адной з самых вядомых ў рэпэртуары Адрыяна. Заўзятары футбольнай зборнай Італіі, якіх завуць «gli azzurri» (па-італьянску: сінія) абралі «Azzurro» ў якасьці неафіцыйнага гімну для чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году. Паола Контэ таксама напісаў музыку да песьні «La coppia più bella del mondo» (па-італьянску: Самая прыгожая пара ў сьвеце), якая была надрукаваная яшчэ ў 1967 годзе ў выглядзе сынглу і засьпяваная дуэтам з Клаўдыяй Мары.
1970-я, SoliРэдагаваць
У 70-я гады папулярнымі сталі сынглы Un albero di trenta piani, Prisencolinensinainciusol, Bellissima, Ti avro, Soli, Il tempo se ne va. Кампазыцыя Prisencolinensinainciusol — песьня якая складаецца зь незразумелых прыдуманых словаў, якія нічога не значаць[1], што сымбалізуе разьдзеленасьць людзей, немагчымасьць зразумець адзін аднаго, і выконваецца рэчытатывам, што магчыма расцэньваць як адзін зь першых рэп-выпрабаваньняў[1] — доўгі час заставалася ў гары эўрапейскіх гіт-парадаў і патрапіла ў амэрыканскія поп-чарты. на прыканцы 2009 кампазыцыя стала інтэрнэт-мемам[2]. У 1979 выходзіць альбом Soli (па-італьянску: На самоце) — адзін з найбольш знакамітых альбомаў Чэлентана, створаны ў супрацы з Тота Кутуньё. Альбом пратрымаўся на верхавіне італьянскага гіт-параду 58 тыдняў[1]. Тады ж, у 1979 годзе прайшоў канцэртны тур Чэлентана, які сабраў паўнюткія стадыёны па ўсёй краіне, пасьля чаго выў выдадзены канцэртны альбом Me Live![1].
2000-яРэдагаваць
У 2008 годзе выдаў альбом L’animale, дзе адна зь песень «Сны пра Чарнобыль» (Sognando Chernobyl), якая зьяўляецца адмысловай перасьцярогай для людзей, якія, на думку музыкі, зьнішчаюць сябе і плянэту. На гэтую песьню быў зьняты 10-хвілінны кліп[3].
Асабістае жыцьцёРэдагаваць
У 1964 годзе ажаніўся з акторкаю Клаўдыяй Мары. У 1965 годзе нарадзілася дачка Разалінда Чэлентана, якая таксама здымаецца ў кіно.
ДыскаграфіяРэдагаваць
- 1960 — Adriano Celentano con Giulio Libano e la sua orchestra
- 1960 — Furore
- 1962 — Peppermint twist
- 1963 — A New Orleans
- 1965 — Non mi dir
- 1966 — La festa
- 1966 — Il ragazzo della via Gluck
- 1968 — Azzurro/Una carezza in un pugno
- 1968 — Adriano Rock
- 1969 — Le robe che ha detto Adriano
- 1970 — Il forestiero
- 1971 — Er più - Storia d'amore e di coltello
- 1972 — I mali del secolo
- 1973 — Nostal Rock
- 1975 — Yuppi du
- 1976 — Svalutation
- 1977 — Disco dance
- 1977 — Tecadisk
- 1978 — Ti avrò
- 1978 — Geppo il folle
- 1979 — Soli
- 1980 — Un po` artista un po` no
- 1981 — Deus
- 1982 — Uh...Uh...
- 1983 — Atmosfera
- 1984 — I miei americani
- 1985 — Joan Lui
- 1986 — I miei americani 2
- 1987 — La pubblica ottusità
- 1991 — Il re degli ignoranti
- 1994 — Quel punto
- 1996 — Arrivano gli uomini
- 1998 — Mina Celentano
- 1999 — Io non so parlar d’amore
- 2000 — Esco di rado e parlo ancora meno
- 2002 — Per sempre
- 2004 — C’è sempre un motivo
- 2005 — L'indiano (single)
- 2007 — Dormi amore, la situazione non è buona
- 2007 — Fantastica /La mia storia...
- 2008 — L’animale
ФільмаграфіяРэдагаваць
- La dolce vita (1960)
- Il monaco di Monza (1963)
- Super rapina a Milano (1965)
- Serafino (1968)
- Er Più - storia d'amore e di coltello (1971)
- Bianco rosso e... (1972)
- L'emigrante (1973)
- Rugantino (1973)
- The Five Days aka Le Cinque Giornate (1973)
- Yuppi du (1974)
- Di che segno sei? (1975)
- Culastrisce nobile veneziano (1976)
- Bluff - storia di truffe e di imbroglioni (1976)
- Ecco noi per esempio (1977)
- L'altra metà del cielo (1977)
- Geppo il folle (1978)
- Zio Adolfo in arte Führer (1978)
- Mani di velluto (1979)
- La locandiera (1980)
- Qua la mano (1980)
- Sabato, domenica e venerdì (1980)
- Утаймаваньне свавольнага (1980)
- Innamorato pazzo (1981)
- Asso (1981)
- Bingo Bongo (1982)
- Grand Hotel Excelsior (1982)
- Segni particolari: bellissimo (1983)
- Sing Sing (1983)
- Lui è peggio di me (1984)
- Joan Lui (1985)
- Il burbero (1986)
- Jackpot (1991)