Вялікая Почарня
Вялікая Почарня — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Вялікая Почарня лац. Vialikaja Počarnia | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 19 чал. (1999) |
колькасьць двароў: | 8 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231338 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′28.9″ пн. ш. 25°31′48.1″ у. д. / 54.024694° пн. ш. 25.530028° у. д.Каардынаты: 54°1′28.9″ пн. ш. 25°31′48.1″ у. д. / 54.024694° пн. ш. 25.530028° у. д. |
± Вялікая Почарня | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 2-й палове XIX ст. аколіца Почарнь ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні. У 1861 г. у складзе Дзевянішкаўскага казённага таварыства. У 1897 г. 8 двароў, 47 жыхароў. У 1905 г. 118 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 8 двароў, 45 жыхароў, якія мелі 16 галоў буйной рагатай жывёлы, 9 коней.
У 1921—1939 гг. засьценак у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 12 двароў, 56 жыхароў.
У 1952 г. арганізаваны калгас «Шлях да камунізму», з 1954 г. у калгасе «Воля», з 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 9 верасьня 1960 г. у Сураскім, з 15 траўня 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. У 1970 г. 36 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя».
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 8 двароў, 19 жыхароў