Вялікае Язна
Возера
Вялікае Язна
Вялікае Язна |
Вялікае Язна — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Авуты. Знаходзіцца ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці, за 38 км на паўднёвы ўсход ад места Мёраў. Плошча паверхні возера 1,5 км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 1 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,5 м, сярэдняя складае 3,7 м. Аб’ём вады 5,5 млн. м³. Даўжыня берагавой лініі 9,6 км.
На паўднёва-ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Язна.
Апісаньне
рэдагавацьКатлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў кірунку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны разараныя, месцамі пад хмызьняком, ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках высокія і стромкія. Берагавая лінія зьвілістая. Берагі нізкія. Дно пясковае, глыбей за 3—4 мэтры глейкае. У паўднёва-заходняй частцы выспа плошчай 0,5 га.
Возера эўтрофнае. Злучаецца пратокамі з возерам Малым Язнам і ракой Авутай.
Флёра і фаўна
рэдагавацьПадводная расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 3 мэтры.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Серафімовіч А. Вялікае Язна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 517.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.