Пажыжмаўскі сельсавет
Пажы́жмаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Пажыжма.
Пажыжмаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Пажыжма |
Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасаваньня | 11 студзеня 1966 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Вяканцаўскі сельсавет у складзе Вярэнўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Вяканцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году перайменаваны ў Пажыжмаўскі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Пажыжма[1].
11 студзеня 1966 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Тракельскага (8 населеных пунктаў: Абрамаўшчызна, Вайцяшуны, Дайноўка, Лаўцуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчына, Мікянцы, Поліпніца), Пагародзенскага (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны) сельсаветаў і Вярэнаўскага пассавету (3 населеныя пункты: Навапольле, Пажыжма, Цёмны Дол)[2].
На момант скасаваньня ў склад сельсавету ўваходзілі 18 населеных пунктаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.