Пэрыцэнтар і апацэнтар

Пэрыцэнтар і апацэнтар (грэц. περί; «пэры» — вакол, каля, поруч; грэц. από; «апа» — з, ад (частка складанага слова, якая азначае адмаўленьне й адсутнасьць чагосьці), лац. centrum — цэнтар) — пункты арбіты нябеснага цела — самы блізкі да цэнтральнага цела і самы далёкі ад цэнтральнага цела, вакол якога адбывяецца рух. Раней таксама выкарыстоўвалася абагульняючае паняцьце апсы́да (ад грэц. ἁψίς — дуга, пятля, звод).

Лінія абсыд — лінія, якая злучае пэрыцэнтар і апацэнтар; для эліптычнай арбіты лінія абсыд супадае зь вялікай восьсю эліпса.

У арбітах плянэт Сонечнай сыстэмы пэрыцэнтар і апацэнтар завуць, адпаведна, пэрыгель альбо прысонцавік і афэль.

У арбітах Месяца і штучных спадарожнікаў Зямлі пэрыгей і апагей.

У арбітах падвойных зорак — пэрыястар і апаастар.

У арбітах спадарожнікаў іншых плянэт — пэрыплянэт і апаплянэт, а таксама часам:

Пэрыгей і апагей рэдагаваць

 
1 Зямля
2 арбіта спадарожніка
3 спадарожнік Зямлі
4 лінія зямнога экватара
5 вось кручэньня Зямлі
6 пэрыгей
7 апагей
8 лінія абсід

Пэрыге́й (стар.-грэц. περίγειος, літар. «калязямны») — самая блізкая да Зямлі кропка арбіты нябеснага цела, якое рухаецца ў полі ягонага прыцягненьня. Звычайна гэта Месяц або штучны спадарожнік Зямлі.

Сілы ўзбурэньня выклікаюць зьмену становішча пэрыгея ў прасторы. Так, з-за дзеяньня сілы ўзбурэньня з боку Сонца пэрыгей Мэркурыю рухаецца па арбіце ў кірунку руху плянэты па арбіце, зьдзяйсьняючы поўнае абарачэньне за 8,85 году. Перасоўваньне пэрыгея штучных спадарожнікаў Зямлі абумоўленае галоўным чынам адрозьненьнем формы Зямлі ад шара, прычым велічыня і кірунак гэтага руху залежаць ад нахілу плоскасьці арбіты спадарожніка да плоскасьці зямнога экватару.

Адлегласьць ад пэрыгея да цэнтра Зямлі завецца пэрыгейнай адлегласьцю.

Апаге́й (ад стар.-грэц. απόγεια, літар. «ад зямлі») — самая далёкая ад цэнтру Зямлі кропка арбіты нябеснага цела, якое рухаецца вакол Зямлі.

Пункт апагею прама процілеглы пункту пэрыгея, бо абодва гэтыя пункты — канцы лініі абсыд і зьмяняюць сваё становішча зь зьменай становішча лініі абсыд. Такім чынам, зьмена кірунку лініі апагею, напрыклад, Месяца непасрэдна атрымліваецца са зьмены становішча пэрыгея яе арбіты. Што тычыцца адлегласьці пункту апагею, то зьмена гэтай адлегласьці залежыць ад зьмен эксцэнтрысытэта месяцовай арбіты і яе вялікай восі.

У пераносным значэньні рэдагаваць

Апагей — найвышэйшы пункт, росквіт чагосьці, напрыклад, «апагей славы».