Воін Сьвятла

(Перанакіравана з «Воін сьвятла»)

Воін Сьвятла (па-ўкраінску: Воїн світла) — міжнародная ўкраінска-беларуская прэмія памяці беларускага актывіста Эўрамайдану і журналіста, сябра Самаабароны Майдану, кавалера ордэна герояў Нябеснай сотні Міхаіла Жызьнеўскага.

Гісторыя прэміі

рэдагаваць

Заснаваная ў жніўні 2015 году па выніках Міжнароднага ўкраінска-беларускага сэмінару, які прайшоў 1-2 ліпеня 2015 году ў Нацыянальным хаўрусе пісьменьнікаў Украіны.

Прэмія прысуджаецца штогадова «за кнігу ўкраінскага або беларускага аўтара, у якой дзейнічае высакародны, сьмелы герой, які змагаецца за справядлівасьць, правяшчае агульначалавечыя каштоўнасьці і зьяўляецца прыкладам для перайманьня».

Ляўрэатам уручаецца дыплём, грашовая прэмія і статуэтка «Воін сьвятла» з надпісам.

Беларускія ўдзельнікі сэмінару адзначылі, што Ўкраіна зьяўляецца для беларусаў новым геапалітычным цэнтрам, які дапаможа Беларусі выжыць ва ўмовах татальнай расеізацыі і наступу расейскага сьвету.

Паводле задумы арганізатараў, у конкурсе ўдзельнічаюць пісьменьнікі зь Беларусі і Ўкраіны, а па выніках адбору вызначаецца па адным пераможцы ад краіны.

26 студзеня 2016 году ў Кіеве ўручылі дэбютную літаратурную прэмію «Воін сьвятла» за найлепшую празаічную кнігу, якая адстойвае свабоду, справядлівасьць і чалавечыя ідэалы.

Старшыня Кіеўскай гарадзкой арганізацыі Нацыянальнага хаўрусу пісьменьнікаў Украіны Ўладзімер Даніленка падчас уручэньня літаратурнай прэміі паведаміў:


  Прэмія ўручаецца ў дзень нараджэньня Міхаіла Жызьнеўскага і прысьвячаецца яму. У гэтым годзе ад Украіны ляўрэатам, па рашэньні журы, стаў Багдан Жолдак за раман пра расейска-ўкраінскую вайну ў Данбасе «Укры», і беларускі пісьменьнік Анатоль Бароўскі за кнігу «Воляю абраны» пра нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа супраць Расейскай імпэрыі ў 1863—1864 гадах  

Даніленка таксама адзначыў, што ў гэтым годзе ўручэньне прэміі дэбютнае, аднак арганізатары заплянавалі зрабіць такое ўзнагароджаньне штогод і адрадзіць ва Ўкраіне кірунак рыцарскіх раманаў [1][2][3].

Пераможца конкурсу ад Украіны пісьменьнік Багдан Жолдак падчас цырымоніі ўручэньня распавёў, што ягоны раман прысьвечаны рэальнай гісторыі загінулага байца АТА:


  Галоўная ідэя маёй кнігі — паказаць велізарную несправядлівасьць да байцоў АТА. Кніга прысьвечана чалавеку, які меў раненьні, меў узнагароды, у музэі мае сваю экспазіцыю, а маці загінулага не даюць да гэтага часу пасведчаньне, што ён удзельнік АТА… Сюжэт напісаны на рэальнай гісторыі, на рэальных падзеях і прысьвечаны герою, які загінуў, калі яму было 18 гадоў. Яго забілі ўначы ў цягніку і выкінулі з вагона. Вызначным ёсьць і тое, што хлопец дадаў сабе веку, каб патрапіць у АТА.  

Адзін зь пераможцаў конкурсу беларускі пісьменьнік Анатоль Бароўскі распавёў, што вельмі рады атрыманай узнагародзе, і выказаў надзею, што ўкраінскі народ пераможа ў сваёй барацьбе за свабоду:


  Калі казаць пра мой раман пра Каліноўскага, то там працягнуліся шляхі да вашых ускраін… Мне вельмі прыемна знаходзіцца сярод вас, сярод украінскага народа і асабліва на гэтых памятных мясцовасьцях, якія кранулі ня толькі Ўкраіну, але і ўвесь зямны шар. Дамагайцеся сваёй волі, бо Жызьнеўскі загінуў за Ўкраіну, за Беларусь… Я думаю, што мы пераможам. Спачатку вы, а мы за вамі[4].  

Ляўрэаты

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Алла Миколаєнко. «Воїн Світла»: Під цією назвою засновано українсько-білоруську премію пам’яті Михайла Жизневського // Літературна Україна. — 2015. — № 26 (16 лип.). — С. 3 — (Наша спілка).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць