Воляю абраны
«Воляю абраны» — раман Анатоля Бароўскага пра нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа супраць Расейскай імпэрыі (1863—1864). Адзначаны літаратурнай прэміяй «Воін Сьвятла» (2016).
Апісвае гісторыю каханьня правадыра беларуска-польскага паўстаньня 1863—1864 гадоў супраць расейскага царызму Вікенція (Кастуся) Каліноўскага і Марыі Ямант, якое яны пранесьлі праз барацьбу, давёўшы, што важней сапраўднай любові ў сьвеце няма нічога. Засяродзіўшыся на пачуцьцях герояў раману, пісьменьнік тлумачыць, чаму паўстаньне пацярпела паразу[1].
Літаратурная спадчына Кастуся Каліноўскага невялікая — некалькі нумароў газэты «Мужыцкая праўда», «Лісты з-пад шыбеніцы» і вершы, прысьвечаныя Марыі Ямант. Але ў другой палове XIX стагодзьдзя менавіта Каліноўскі, які напісаў свае творы мужыцкай моваю, зьвярнуў увагу на тое, што ёсьць такі народ, як беларусы. Такім чынам, Кастусь Каліноўскі быў адным зь першых стваральнікаў нацыянальнага адраджэньня і станаўленьня беларускага нацыяналізму[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б 26 січня на Грушевського вперше вручатимуть літературну премію «Воїн світла» // 24 січня 2016 Мистецький портал «Жінка-УКРАЇНКА»