Вольны каралеўскі горад

(Перанакіравана з «Вольнае каралеўскае места»)

Вольнае каралеўскае места (па-лацінску: libera regiae civitas) — былыя месты ў каралеўстве Вугоршчына, якія не падпарадкоўваліся жупным органам сталіцы, мелі сваё ўласнае самакіраваньне і заканадаўчую ўладу, іхнія жыхары пераважна самі абіралі рыхтара (войта) і органы кіраваньня. Гэтыя месты мелі ў Вугоршчыне т. зв. чацьверты статус і ў тагачасным фэўдальным грамадзтве зьяўляліся выспамі дэмакратыі.

У Славаччыне

рэдагаваць

Паводле двух дэкрэтаў караля Ўладзіслава II 1498 і 1514 рокаў у Славаччыне атрымалі статус вольных каралеўскіх местаў:

Некаторыя месты, асабліва ў XVI стагодзьдзі, маглі атрымоўваць прывілеі, падобныя каралеўскім местам, вызваляліся ад розных падаткаў і мытаў і мелі права валодаць прыгоннымі вёскамі. Мескі статус мелі ў Славаччыне прыкладна 110 населеных пунктаў. Тым ня меней, вольныя каралеўскія месты былі адзінымі, якім дазвалялася ўзводзіць муры.

У 1608 року права наданьня прывілеяў местам перайшло ад караля да ўраду Вугорскага каралеўства. Паводле закону 1687 манарх меў права надаць месту статус вольнага каралеўскага толькі паводле згоды сойму.

У XVI—XVIII стагодзьдзях гэты статус атрымалі:

Правы і абавязкі местаў

рэдагаваць

Вольныя каралеўскія месты атрымоўвалі наступныя прывілеі:

  • выбар уласнага войта, мескае рады, кіраўніцтва і сьвятара
  • заканадаўчай моцы на тэрыторыі, належачай месту
  • права на вызваленьне ад выплаты мыта, robotovania, выплаты трыдзесяціны
  • вольная перадача маёнткаў нашчадкам з боку асобных мяшчанаў
  • u väčších miest právo skladu
  • права гандлю
  • памешчыцкае права
  • вызначэньне мераў і вагаў для разьлікаў
  • эканамічныя пытаньні

У выпадку судовае цяжбы не было магчымасьці абскарджваньня ў вышэйстаячых судох, рашэньні выносіліся канчатковыя. Адзінай магчымасьцю зьмены выраку быў зварот пра памілаваньне да караля.

Сярод абавязкаў былі:

  • сплата каралю падатку
  • у выпадку наведваньня каралём — забавы для яго
  • навагоднія падарункі
  • напачатку існаваў абавязак і пастаўляць жаўнераў у каралеўскае войска

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Anton Špiesz. Slobodné kráľovské mestá na Slovensku v rokoch 1680-1780. — Košice: Východoslovenské vydavateľstvo, 1983. — ISBN 93-003-83
  • Anton Špiesz. Bratislava v stredoveku. — Turany: Perfekt, 2008. — ISBN 978-80-8046-397-7