Вошкаўцы
вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Вашкоўцы»)
Во́шкаўцы[1] (з 1971[2] году — Ураджа́йная[1]) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Ураджайная ўваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Вошкаўцы | |
трансьліт. Voškaŭcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ляхавіцкі |
Сельсавет: | Навасёлкаўскі |
Насельніцтва: | 313 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1633 |
Паштовы індэкс: | 225373 |
СААТА: | 1250836086 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°5′38″ пн. ш. 26°13′42″ у. д. / 53.09389° пн. ш. 26.22833° у. д.Каардынаты: 53°5′38″ пн. ш. 26°13′42″ у. д. / 53.09389° пн. ш. 26.22833° у. д. |
± Вошкаўцы |
Гісторыя
рэдагавацьМаёнтак Вошкаўцы ў 1838 годзе набыў у Чарнецкіх польска-беларускі філёзаф Флярыян Бохвіц. Пасьля сьмерці Флярыяна маёнтак быў падзелены на дзьве часткі між сынамі — Раманам і Люцыўшам. Трэці сын Ян Антон Бохвіц атрымаў фальварак Новыя Вошкаўцы, дзе збудаваў маёнтак і пераназваў вёску ў гонар бацькі — Флер’янова.
Да нядаўняга часу ў маёнтку месьцілася мэдычная амбуляторыя. Цяпер маёнтак у заняпадзе.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 407 чалавек
- 2010 год — 313 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Сядзібна-паркавы комплекс Бохвіцаў
- Паравы млын пачатку 20 стагодзьдзя
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 209
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.