Вацловас Круцініс
Летувіскі скульптар
Вацловас Круцініс (па-летувіску: Vaclovas Krutinis; 27 верасьня 1948, Вільня, Летувіская ССР — 30 кастрычніка 2013, Вільня, Летува) — летувіскі скульптар[1].
Вацловас Круцініс | |
Імя пры нараджэньні | Vaclovas Krutinis |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 верасьня 1948 |
Месца нараджэньня | Вільня |
Дата сьмерці | 30 кастрычніка 2013 (65 гадоў) |
Месца сьмерці | Вільня |
Месца пахаваньня | |
Занятак | скульптар |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНавучаўся ў мастацкай школе імя Чурлёніса(lt) (1960—1966), у 1973 року скончыў Летувіскі мастацкі інстытут(lt).
У 1973 року ў гонар Францішка Скарыны, пачынальніка друкаваньня ў Вільні, у г. зв. «Друкарскім дворыку» (вул. Сьціклю, 4), непадалёк ад месца, дзе знаходзілася друкарня Мамонічаў, была ўсталяваная скульптура Круцініса «Летапісец»[2].
У 1998—2008 быў прэзыдэнтам Летувіскага зьвязу мастакоў(lt)[3].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Papšys, Antanas Vilnius: guide. — Éditions du Progrès, 1981. — С. 94.
- ^ Пра Францыска Скарыну Гімназія. Віленская гімназія імя Францішка Скарыны. Праверана 13 чэрвеня 2017 г.
- ^ Baltrušienė, Doloresa Pažintis su Lietuva. — Kraštotvarka, 1999. — С. 254.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВацловас Круцініс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў