Віленская гімназія імя Францішка Скарыны
Ві́ленская гімна́зія імя́ Франці́шка Скары́ны (па-летувіску: Vilniaus Pranciškaus Skorinos gimnazija) — агульнаадукацыйная ўстанова ў Вільні, заснаваная ў 1994 року. Адзіная ў Летуве школа зь беларускай мовай навучаньня.
Віленская гімназія імя Францішка Скарыны | |
Vilniaus Pranciškaus Skorinos gimnazija | |
Заснаваная | 1994 |
---|---|
Дырэктар | Дзіяна Стахновіч[1] |
Тып | гімназія |
Адрас | Летува, вул. Сеціно, 21, Вільня, LT-04316 |
Сайт | https://skorinosgimnazija.lt/by/ |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗаснаваная ў 1994 року як агульнаадукацыйная школа зь беларускай мовай навучаньня. Знаходзіцца ў прадмесьці Каралінішкі(lt).
Зь верасьня 1997 року носіць імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Эмблема гімназіі — усьмешлівыя сонца і месяц.
15 лютага 2013 року атрымала статус гімназіі. Навучаньне 12-гадовае.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сьпіс пэдагагічнага калектыву Структура. Віленская гімназія імя Францішка Скарыны. Праверана 12 чэрвеня 2017 г.