Васіль Стафанік
Васíль Стафáнік (па-ўкраінску: Стефаник Василь; 14 траўня 1871, Русаў, Сьняцінскі павет, Галічына, Аўстра-Вугоршчына (цяпер Івана-Франкоўская вобласьць) — 7 сьнежня 1936, Русаў, Сьняцінскі павет, Станіславаўскае ваяводзтва, Польшча) — украінскі пісьменьнік, палітык, пасол Аўстрыйскага парлямэнту ад Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі[5].
Васіль Стафанік | |
Василь Стефаник | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Васіль Сямёнавіч Стафанік (Василь Семенович Стефаник ) |
Псэўданімы | Желізний |
Нарадзіўся | 14 траўня 1871[1][2][3] |
Памёр | 7 сьнежня 1936[1][2][3] (65 гадоў) |
Дзеці | Yurii Stefanyk[d] і Semen Stefanyk[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, палітык, навэліст |
Гады творчасьці | 1883-1936 |
Кірунак | экспрэсіянізм |
Жанр | навэля |
Мова | украінская мова[4], лацінская мова, нямецкая і польская мова |
Дэбют | 1883 |
Значныя творы | Камінний хрест (1900) |
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 14 траўня 1871 г. у вёсцы Русава цяпер Івана-Франкоўскай вобласьці ў сям’і заможнага селяніна. У 1883 г. паступіў у польскую гімназію ў Каламыі, дзе з чацьвёртага клясу ўдзельнічаў у працы гуртка гімназійнай моладзі, якая вяла грамадзка-культурную асьвету сярод сялянаў, напрыклад, арганізоўвала хаты-чытальні. Яшчэ ў гімназіі Стэфанік пачаў пісаць. У 1888—1889 гадах у суаўтарстве з Л. Мартовічам напісаў апавяданьні «Нечитальник» і «Лумера»[6].
У 1892 г. скончыў сярэднюю школу, паступіў на мэдычны факультэт Кракаўскага ўнівэрсытэту, але замест медыцыны акунуўся ў літаратурнае і грамадзкае жыцьцё Кракава. Супрацоўнічаў з таварыствам украінскіх студэнтаў «Акадэмічная грамада»[7].
У гэты час актыўна супрацоўнічаў з украінскімі пэрыядычнымі выданьнямі як публіцыст. З 1893 па 1899 год В. Стафанік апублікаваў шэраг артыкулаў у выданьнях радыкальнай партыі «Народ», «Хлібороб», «Громадський голос» та «Літературно-науковому віснику»: «Віче хлопів мазурських у Кракові», «Мазурське віче у Ржешові», «Мужики і вистава», «Польські соціалісти як реставратори Польщі od morza do morza», «Книжка за мужицький харч», «Молоді попи», «Для дітей», «Поети і інтелігенція»[8].
У 1896—1897 ён стварыў нізку вершаў у прозе і спрабаваў апублікаваць іх асобнай кнігай пад назвай «З осені». Але падрыхтаваная кніга не зацікавіла выдаўцоў, і пісьменьнік зьнішчыў рукапіс[9].
У 1897 у чарнавіцкай газэце «Праця» зьявіліся першыя рэалістычныя апавяданьні Стафаніка: «Виводили з села», «Лист», «Побожна» «В корчмі», «Стратився», «Синя книжечка», «Сама-саміська»[10].
У 1904 годзе ажаніўся з дачкой сьвятара, пасла Галіцкага сейму Кірыла Гаморака, Вольгай Гаморак. У 1910 годзе разам з жонкай і трыма сынамі (Сямёнам, Кірылам, Юрыем) пераехаў у родную вёску, дзе пражыў да канца жыцьця. З 1908 да распаду Аўстра-Вугоршчыны (1918) быў дэпутатам аўстрыйскага парляменту ад Радыкальнай партыі[11].
Цяжкім быў для пісьменьніка 1914 год: пачалася Першая сусьветная вайна, якая супала з асабістай трагедыяй: у лютым 1914 г. памерла ягоная жонка, пакінуўшы трох маленькіх дзяцей. Больш В. Стафанік не ажаніўся[12].
Пасьля распаду Расейскай імпэрыі Стафанік горача вітаў утварэньне УНР[13].
У апошнія гады жыцьця пісьменьнік цяжка хварэў. Памер 7 сьнежня 1936 году ад пнэўманіі, пахаваны ў роднай вёсцы[14].
Творчасьць
рэдагавацьПісаў галоўным чынам навэлі пра жыцьцё і норавы галіцыйскай вёскі. У цэлым шэрагу навэляў («Палій», «Суд», «Кленові лісткі», «Навіна», «Камінний хрест», «Май», «Злодій», «Лесева прозвішча», «Стратився», «Виводили з вёскі» і інш) Стафанік паказаў побыт прыгнечанага галіцкага працоўнага сялянства ва ўмовах капіталістычнай рэчаіснасьці, адбіўшы праявы «ідыятызму вясковага жыцьця», беспэрспэктыўнае існаваньне ў празьмернай працы[15]. Пэрсанажы ў Стафаніка нясуць на сабе адбітак фаталістычнай асуджанасьці. Падкрэсьліваючы біялягічны пачатак у чалавеку, Стафанік надаваў часам шмат увагі паталягічным зьявам («Басараба») або праявам глыбокага адзічаньня («Злодій»). Апавяданьні, напісаныя падчас імпэрыялістычнай вайны, маюць пацыфісцкае адценьне[16].
В. Стафанік увёў экспрэсіянізм ва ўкраінскую літаратуру, гэты стыль прадугледжвае адлюстраваньне ўнутранага праз зьнешняе, цікавасьць да глыбінных псыхалягічных працэсаў. Абапіраючыся на тэматычны матэрыял з добра вядомай яму вёскі, Стафанік не бачыў сутнасьці сваёй творчасьці ні ў апісаньні сялянскага жыцьця, ні ў парушэньні сацыяльнай тэматыкі. Для яго галоўным у паказе «сялянскага разлому» былі не побытавыя і не палітычныя, а агульначалавечыя бакі чалавечага жыцьця[17].
Творы
рэдагаваць• Синя книжечка. Образки, Чернівці, 1899 (перавыданьне 1914).
• Камінний хрест, Львов, 1900.
• Дорога, Львов, 1901.
• Моє слово, Львов, 1905.
• Оповідання, СПБ, 1905 (Київ, 1919).
• Вибрані твори, ДВУ, 1927.
• Твори, ДВУ, 1929, 3-яе выд.
• Повне зібрання творів у 3 томах, 1949—1954[18].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #11924439X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Vasyl Stefanyk // SNAC (анг.) — 2010.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с.
- ^ Авраменко О. М., Пахаренко В. І. Василь Стефаник // Авраменко О. М., Пахаренко В. І. Українська література: Підручн. для 10 кл. загальноосвітн. навч. закл. (рівень стандарту, акад. рівень). — К.: Грамота, 2010. — С. 181—193
- ^ Авраменко О. М., Пахаренко В. І. Василь Стефаник // Авраменко О. М., Пахаренко В. І. Українська література: Підручн. для 10 кл. загальноосвітн. навч. закл. (рівень стандарту, акад. рівень). — К.: Грамота, 2010. — С. 181—193.
- ^ Вавжонек Міхал. Василь Стефаник як представник галицьких радикалів // Український історичний журнал. — К., 2014. — № 5 (518) (вер.-жовт.). — С. 49-60.
- ^ Грицай О. Василь Стефаник. Спроба критичної характеристики. — Відень, 1921.
- ^ Євшан М. Під прапором мистецтва. — К., 1910. — С. 103—108.
- ^ Крижанівський С. Василь Стефаник. Критико-біографічний нарис. — К., 1946.
- ^ Петраш Б., Пиндус Б. Стефаник Василь Семенович // Тернопільський енциклопедичний словник: у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль: Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2008. — Т. 3: П — Я. — С. 347—348.
- ^ Петраш Б., Пиндус Б. Стефаник Василь Семенович // Тернопільський енциклопедичний словник: у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль: Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2008. — Т. 3: П — Я. — С. 347—348.
- ^ Соляр І. Я. Стефаник Василь Семенович // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2012. — Т. 9: Прил — С. — С. 852.
- ^ Погребенник Ф. Класик-новеліст // Василь Стефаник: Життя і творчість у документах, фотографіях, ілюстраціях: Альбом / Авт.-укл. Ф. П. Погребенник. — К.: Рад. шк., 1987. — С. 6—10.
- ^ Лесин В. Славетний новеліст // Стефаник В. Твори / Передм. В. Лесина, — К.: Дніпро, 1984. — С. 5—17.
- ^ Кобзей Т. Великий різьбар українських селянських душ. — Торонто, 1966.
- ^ Кущ О. Василь Стефаник. Бібліографічний покажчик. — К., 1961.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|