Васіль Міхайлавіч Марковіч (нар. 13 кастрычніка 1955 году ў Берасьцейскай вобласьці) — беларускі дыплямат.

Васіль Марковіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы
3 верасьня 2010 — 25 чэрвеня 2015
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Уладзімер Бельскі
Наступнік: Валер Курдзюкоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы
18 верасьня 2018 — 16 верасьня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас, Раман Галоўчанка
Папярэднік: Марына Даўгаполава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 кастрычніка 1955
Берасьцейская вобласьць
Адукацыя:

Выпускнік юрыдычнага факультэту БДУ (1981).

У 1998—2002 гадох быў генэральным консулам у Дзьвінску. У 2002—2006 гадох быў начальнікам службы дзяржаўнага пратаколу. З 2006 году быў часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы. 3 верасьня 2010 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у гэтай краіне[1]. Працаваў на гэтай пасадзе да 25 чэрвеня 2015 году[2].

Прызначаны паслом Беларусі ў Латвіі 18 верасьня 2018 году[3]. Звольнены з пасады пасла ды пазбаўлены дыпляматычнага рангу загадам Лукашэнкі 16 верасьня 2020 году з фармулёўкай «за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў»[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць