Віктар Рахманько
Віктар Рыгоравіч Рахманько (нар. 24 верасьня 1953 году ў Наваградку) — беларускі чыгуначны дзеяч і палітык.
Віктар Рахманько | |
Начальнік Беларускай чыгункі | |
---|---|
10 кастрычніка 1998 — 22 лістапада 2001 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Яўген Валадзько (?) |
Наступнік: | Васіль Гапееў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 верасьня 1953 Наваградак |
Адукацыя: |
Кар'ера
рэдагавацьСкончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту (1980). Пасьля службы ў савецкай арміі працаваў на розных пасадах у менскім і баранавіцкім аддзяленьнях Беларускай чыгункі. З 1986 да 1994 году быў дэпутатам Баранавіцкага гарадзкога савету. У 1996 году стаў дэпутатам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня; быў абраны туды паўторна ў 2000 годзе.
10 кастрычніка 1998 году быў прызначаны Начальнікам беларускай чыгункі [1].
28 кастрычніка 1998 году ўзнагароджаны быў адзнакай «Заслужаны работнік транспорту Рэспублікі Беларусь» [2]. 26 чэрвеня 2000 году ўзнагароджаны быў Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [3].
«Справа Рахманька»
рэдагавацьУ канца 2001 году кар’ера Рахманькі перарвалася. 21 лістапада 2001 году генэральны пракурор узбудзіў крымінальную справу супраць Рахманька. Ўжо ў наступны дзень, 22 лістапада 2001 году ён быў адстаўлены зь пасады Начальніка Беларускай чыгункі [4]. 5 сьнежня 2001 году яму выставілі абвінавачаньне ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі ды крадзяжы маёмасьці ў асабліва вялікіх памерах. Гэткія абвінавачаньні былі ўпершыню прад’яўленыя сэнатару [5][6].
22 жніўня 2003 году пастанаўленьнем Савету Рэспублікі фармальна страціў мандат дэпутата Савету Рэспублікі [7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 1998 г. №538 "О назначении В.Г.Рахманько Начальником Белорусской железной дороги"(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 октября 1998 г. №514 "О присвоении В.Г.Рахманько почетного звания "Заслуженный работник транспорта Республики Беларусь "(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 26 июня 2000 г. №306-ПСР "О награждении В.Г.Рахманько Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь" (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 ноября 2001 г. №701 "Об освобождении В.Г.Рахманько от должности Начальника Белорусской железной дороги"(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Справа Рахманька, Наша Ніва - 2002 - 42
- ^ Трэба дадаць у артыкул інфармацыі, як працэс скончыўся.
- ^ Постановление Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 2 октября 2003 г. №462-СР2/IX "О досрочном прекращении полномочий члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Рахманько В.Г."(недаступная спасылка) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)