Ян Эдвард Ваньковіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ваньковіч.

Ян Э́двард Ванько́віч (23 кастрычніка 1834[1], маёнтак Малая Сьляпянка, Менскі павет2 жніўня 1899, Кракаў) — кіраўнік паўстаньня 1863—1864 рокаў у Берасьцейскім павеце. Сын Валянціна Ваньковіча.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Сын Валянціна Ваньковіча і Анелі з Растоцкіх. Па сьмерці бацькі атрымаў у спадчыну маёнтак Малая Сьляпянка.

Скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу (1860), працаваў надлясьнічым у Белавежы.

Браў удзел у паўстаньні 1863—1864 рокаў: змагаўся ў аддзеле Стасякевіча, ад траўня ўзначаліў гэты аддзел. Пасьля дзейнічаў на Падляшшы, узначальваў берасьцейскі й кобрынскі паўстанцкія аддзелы. Удзельнічаў таксама ў паходзе генэрала Юзэфа Высоцкага.

Па паразе аддзелу пераехаў у Галіччыну, касір Галіцыйскага банку(pl).

За ўдзел у паўстаньні маёнтак Малая Сьляпянка быў канфіскаваны царскімі ўладамі. Ян Эдвард быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі, але здолеў уцячы і да 1869 перабываў на эміграцыі[2]. Вярнуўся ў Кракаў, дзе й памёр.

Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве[3].

Быў жанаты са Станіславай Ясклоўскай.

  1. ^ [1]
  2. ^ Wańkowicz — uczestnicy Powstania Styczniowego 1863 o tym nazwisku (пол.) Powstanie styczniowe — lista uczestników. Dynamiczny Herbarz Rodzin Polskich. Праверана 13 студзеня 2013 г.
  3. ^ Spis osób pochowanych na Cmentarzu Rakowickim w Krakowie (osoby pochowane do 1939 r.) (пол.) Cmentarium Праверана 13 студзеня 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Ваньковіч Ян (Ян Эдвард) Валенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 506.
  • Ваньковіч Ян Эдвард // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.