Вальдэмар Поўльсэн
Ва́льдэмар По́ўльсэн (па-дацку: Valdemar Poulsen; 23 лістапада 1869, Капэнгаген, Данія — 23 ліпеня 1942, Нью Ёрк, ЗША) — дацкі фізык, інжынэр. У 1898 року распрацаваў спосаб магнітнага запісу на дрот.
Вальдэмар Поўльсэн | |
Valdemar Poulsen | |
Фатаграфія Вальдэмара Поўльсэна (1912 год) | |
Дата нараджэньня | 23 лістапада 1869[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 23 ліпеня 1942[2][3] (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, інжынэр, тэхнік |
Сябра ў | Швэдзкая каралеўская акадэмія інжынэрных навук[d], Дацкая каралеўская акадэмія навук[d] і Akademiet for de Tekniske Videnskaber[d] |
Дзеці | Christian Poulsen[d] |
Узнагароды | |
Прынцып магнітнага запісу быў прадэманстраваны Поўльсэнам у пачатку 1898. Першая прылада называлася тэлеграфон і выкарыстоўвала мэталічны (сталёвы) дрот у якасьці носьбіта. Сучасныя магнітафоны выкарыстоўваюць больш зручныя і надзейныя магнітныя стужкі, але базавы прынцып аналягавага запісу гуку не зьмяніўся: з узмацняльніка сыгнал падаецца на галоўку, якая запісвае, уздоўж якой з пастаяннай хуткасьцю перамяшчаецца носьбіт (стужка або дрот), у выніку чаго носьбіт намагнічваецца адпаведна гукаваму сыгналу. Пры прайграваньні гуку носьбіт з той жа хуткасьцю працягваецца ўздоўж прайгравальнае галоўкі, індукуючы ў ёй слабы электрычны сыгнал, які пасьля ўзмацненьня падаецца на гучнагаварыцель.
Патэнт на тэлеграфон Поўльсэн атрымаў у 1898 року. Узмацняльнікаў гуку тады яшчэ не было, таму гук быў вельмі слабы і яго можна было слухаць толькі ў навушніках. У 1900 року на Сусьветнай выставе ў Парыжы Вальдэмар Поўльсэн меў магчымасьць запісаць голас імпэратара Аўстра-Вугоршчыны Франца Ёсіфа, і ён лічыцца найстарэйшым з захаваных магнітных аўдыёзапісаў[4].
У 1908 року Поўльсэн распрацаваў удасканалены варыянт дугавога перадатчыка, які пазьней быў названы яго імем. Памёр на 73-ім годзе жыцьця ў Нью-Ёрку, ЗША. У 1969 року была выпушчаная паштовая марка ў гонар Поўльсэна. 23 лістапада 2018 року быў створаны Google Doodle да 148 годзьдзя нараджэньня Поўльсэна[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Valdemar Poulsen // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Valdemar Poulsen // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Valdemar Poulsen // Dansk Biografisk Lexikon (дац.)
- ^ Thompson, J. Michael T. (2001). Visions of the Future: Physics and Electronics. p. 140.
- ^ 148 гадоў з дня нараджэньня Вальдэмара Поўльсэна
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВонкавыя мэдыяфайлы |
---|
- «1898 — 1998 Poulsen’s patent». 100 гадоў магнітнага запісу.
- Katz, Eugenii, «Біяграфія». Biosensors & Bioelectronics.
- Poulsen, Valdemar, «U.S. Patent 661 619 Method of Recordings and Reproducing Sounds or Signals». Magnetic Tape Recorder.
- 1900 World Exposition recording of Emperor Franz Joseph of Austria by means of Poulsen’s telegraphone.