Валеры Чыбінееў
Вале́ры Чыбіне́еў (па-ўкраінску: Валерій Вікторович Чибінєєв) — вайсковец, капітан роты снайпэраў 79-я асобнае дэсантна-штурмавае брыґады Ўзброеных сілаў Украіны. Герой Украіны.
Валеры Чыбінееў укр. Валерій Вікторович Чибінєєв | |
3 сакавіка 1988 | |
Месца нараджэньня | Бярдзянск, Запароская вобласьць, УССР |
---|---|
Месца сьмерці | |
Прыналежнасьць | Украіна |
Род войскаў | Дэсантныя войскі |
Званьне | Капітан |
Частка | 79 АДШБр |
Камандаваў | рота снайпэраў |
Бітвы/войны | Вайна на Данбасе |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 3 сакавіка 1988 року ў Бярдзянску[2]. Рана страціў бацькоў, таму выхоўваўся ў школе-інтэрнаце[2][3].
Пасьля 9 клясаў паступіў у запароскі вайсковы ліцэй «Захисник». Пасьля школы скончыў Адэскую акадэмію сухапутных войскаў[4]. У 2010 годзе ў годнасьці лейтэнанта далучыўся да шэрагаў 79-е брыґады[3].
Вайна на Данбасе
рэдагавацьКапітан Валеры Чыбінееў зь першых дзён канфлікту стаў на абарону тэрытарыальнае цэласнасьці ды незалежнасьці Бацькаўшчыны. У складзе 1 аэрамабільна-дэсантнага батальёну прымаў удзел у вызваленьні Краснага Ліману Данецкае вобласьці.
Падчас вядзеньня баявых дзеяў у раёне вёскі Бірукова Луганскае вобласьці ў чэрвені 2014 року падразьдзел узначалены капітанам Чыбінеевым зьнішчыў дывэрсійна-выведчую ґрупу суперніка ды ўзяў у палон двох вайскоўцаў тэрарыстычных войскаў. Ля вёскі Ізварынае Лушанскае вобласьці ў ліпені таго ж року, разам з сваімі пабрацімамі выцягнуў з падбітага танка трох вайскоўцаў. У студзені 2015 року бараніў Данецкі аэрапорт ля ўзьлётнае паласы.
Падчас выкананьня баявога заданьня на назіральным пасьце ля Аўдзееўкі ў ліпені 2016 року ў ходзе пасьпяхова праведзеных апэрацыяў ґрупамі снайпэраў пад кіраўніцтвам капітана была зьнішчаная жывая сіла разьлікаў кулямётаў ды ґранатамётаў і адзін снайпэр. Усяго 12 пацьверджаных мэтаў. Напрыканцы гэтага ж месяца атрымаў раненьне ў выніку абстрэлу пазыцыяў артылерыяю тэрарыстаў. Нягледзячы на гэта працягваў кіраваць падразьдзелам, што дазволіла ўтрымаць пазыцыі, нягледзячы на шматлікія атакі тэрарыстаў і абстрэлы тэрыторыі варожаю артылерыяю.
Узнагародныя атрыбуты годнасьці Герой Украіны камандзіру роты снайпэраў 79-е асобнае дэсантна-штурмавое брыґады высокамабільных дэсантных войскаў УСУ, капітану Валерыю Чыбінееву былі ўручаны Прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам падчас параду на Хрэшчаціку з нагоды 25-е гадавіны Незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня 2016 року.
Узнагароды
рэдагаваць- Годнасьць Герой Украіны з уручэньнем ордэна «Залатая Зорка» (23 жніўня 2016) — за мужнасьць, гераізм і высокі прафэсіяналізм, выяўленыя ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыальнае цэласнасьці Ўкраінскае дзяржавы, вернасьць вайсковай прысязе[5]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Орлова В. У боях під Гостомелем загинув Герой України — УНІАН, 2022.
- ^ а б Чибінєєв Валерій Вікторович – учасник АТО на сході України, капітан, Герой України | Полтавська обласна державна адміністрація (укр.) Праверана 2018-09-19 г.
- ^ а б Герой України Чибінєєв про війну, одруження та як ледь не втратив свідомість на нагородженні (анг.) Праверана 2018-09-19 г.
- ^ Герой України Чибінєєв Валерій Вікторович | Новомиколаївська районна державна адміністрація (укр.) Праверана 2018-09-19 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 23 жніўня 2016 году № 348/2016 «Про присвоєння В.Чибінєєву звання Герой України»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Президент присвоїв звання Героя України десантникам Андрію Ковальчуку та Валерію Чибінєєву // Офіційне інтернет-представництво Президента України, 24 серпня 2016 р.