Гасто́мель (па-ўкраінску: Гостомель) — мястэчка ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Горад-герой Украіны (2022)[2]

Гастомель
укр. Госто́мель
Герб Гастомелю
Першыя згадкі: 1494
Магдэбурскае права: 1614
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Бучанскі
Плошча: 38 км²
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 04597
Паштовы індэкс: 08290
КОАТУУ: 3210945900
Геаграфічныя каардынаты: 50°35′21.4″ пн. ш. 30°15′30.3″ у. д. / 50.589278° пн. ш. 30.258417° у. д. / 50.589278; 30.258417Каардынаты: 50°35′21.4″ пн. ш. 30°15′30.3″ у. д. / 50.589278° пн. ш. 30.258417° у. д. / 50.589278; 30.258417
Гастомель на мапе Ўкраіны
Гастомель
Гастомель
Гастомель
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя Рэдагаваць

Паводле легенды, Гастомель існаваў са старажытных часоў. Але першая пісьмовая згадка пра яго адносіцца да 1494 году. У 1495 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандар надаў Гастомель Глінскім. У 1509 годзе, пасьля пераходу Глінскага да маскоўцаў, паселішчы атрымаў Сямён Полаз.

У 1614 годзе польскі кароль Жыгімонт III надаў Гастомелю Магдэбургскае права. Вёска Гастомель атрымала гарадзкія правы пры садзейнічаньні ўладальніка — Станіслава Харленскага, сына кіеўскага падкаморыя Фэлікса. Падчас паўстаньня Хмяльніцкага ён стаў казацкім сотнікам мястэчка ў Кіеўскім палку.

У годзе 1654 мястэчка захоплена маскоўскім войскам. У 1694 годзе тут была пабудавана царква.

У 1866 годзе Гастомель стаў пасялковым цэнтрам, які актыўна разьвіваўся.

У 1972 годзе вёска Мастышча была ўключана ў склад Гастомелю. Сапраўдным упрыгожваньнем паселішча зьяўляецца Пакроўская царква.

Крыніцы Рэдагаваць