Вале́ры Ёсіфавіч Варане́цкі — беларускі палітык і дыплямат.

Валеры Варанецкі
лац. Valery Varanecki
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі VI і VII скліканьняў
11 кастрычніка 2016 — 21 сакавіка 2024
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы
26 жніўня 2011 — 13 кастрычніка 2016[1]
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Аляксандар Сычоў
Наступнік: Алена Купчына
Намесьнік Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь
30 кастрычніка 2006 — 26 жніўня 2011
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 кастрычніка 1963(1963-10-14) (61 год)
Адукацыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Варанецкі.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў з адзнакай Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (1985), асьпірантуру гэтага ўнівэрсытэту (1990) і Дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі (1995), спэцыялізацыя: міжнародныя эканамічныя стасункі. Кандыдат эканамічных навук.

1985—1987 гг. — выкладчык Менскага політэхнічнага коледжу.

1987—1993 гг. — праца на выбарных пасадах у рэспубліканскіх моладзевых арганізацыях.

1993—1995 гг. — слухач Дыпляматычнай акадэміі Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі.

1995—1996 гг. — дарадца па пытаньнях зьнешняй палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі.

1996—2000 гг. — дарадца амбасады Беларусі ў Бэльгіі, Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусі пры Эўрапейскіх супольнасьцях.

2000—2002 гг. — начальнік управы зьнешняй палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі.

6 сьнежня 2002 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы[2]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 27 кастрычніка 2006 году[3].

30 кастрычніка 2006 прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[4].

26 жніўня 2011 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Аўстрыі, Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене й амбасадарам у Харватыі па сумяшчальніцтве[5]. 13 кастрычніка 2016 году вызвалены з пасады ў сувязі зь пераходам на выбарную пасаду[6].

У 2016—2024 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканьняў.

Асабістае жыццё

рэдагаваць

Жанаты, мае сына і дачку.

  1. ^ Шчоткіна вызвалена ад пасады міністра працы і сацыяльнай абароны
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2002 г. №588 «О назначении В. И. Воронецкого Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Словацкой Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 27 октября 2006 г. №641 «Об освобождении В. И. Воронецкого от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Словацкой Республике»  (рас.)
  4. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 октября 2006 г. №1433 «Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб»
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 августа 2011 г. № 374 «О назначении В. И. Воронецкого» (1/12787)  (рас.)
  6. ^ Шчоткіна вызвалена ад пасады міністра працы і сацыяльнай абароны

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць