Алена Купчына
Але́на Мікала́еўна Купчына (нар. 14 жніўня 1965 году, Менск) — беларускі дыплямат, намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь (10 красавіка 2012 году).
Алена Купчына | |
![]() | |
Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
10 красавіка 2012 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Валеры Варанецкі |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы | |
16 траўня 2006 — 10 красавіка 2012 | |
Папярэднік: | Андрэй Яўдачэнка |
Наступнік: | Аляксандар Хайноўскі |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Славенія | |
14 жніўня 2008 — 10 красавіка 2012 | |
Папярэднік: | першы беларускі амбасадар у краіне |
Наступнік: | Аляксандар Хайноўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
14 жніўня 1965 (58 гадоў) Менск |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія Рэдагаваць
У 1987 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1990 годзе — асьпірантуру пры Інстытуце філязофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (міжнароднае права, канстытуцыйнае права). Кандыдат юрыдычных навук (1991).
У 1990—1992 гадох была навуковым супрацоўнікам Інстытуту філязофіі і права НАНБ. З 1992 году на дыпляматычнай службе. Да 1995 году працавала другім сакратаром, намесьнікам начальніка і начальнікам аддзела міжнародных дагавораў дагаворна-прававога ўпраўленьня Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 1995—1998 гадох была дарадцам і намесьнікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. З 2001 году зноў працавала ў МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2002—2004 гадох была начальнікам упраўленьня гуманітарнага, экалягічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, ў 2004—2006 — начальнікам упраўленьня гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека.
16 траўня 2006 году была прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы [1]. 14 жніўня 2008 году стала першым беларускім амбасадарам у Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве) [2]. Пры яе садзейнічаньні быў выдадзены першы вугорска-беларускі слоўнік[3]. 10 красавіка 2012 году была адстаўленая з абодвух пасадаў[4] ды прызначаная намесьнікам міністра замежных справаў[5].
У 2006 годзе ўзнагароджаная Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. №322 «О назначении Е. Н. Купчиной Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Венгерской Республике» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. №422 «О назначении Е. Н. Купчиной Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Словении по совместительству» (рас.)
- ^ Выйшаў першы вугорска-беларускі слоўнік / Наша Ніва, 16 кастрычніка 2007
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 апреля 2012 г. № 165 Об освобождении от должности Е. Н. Купчиной (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 апреля 2012 г. № 320 Аб вызваленні А. М. Лыціна, назначэнні У. У. Вараксы і А. М. Купчыной.(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 мая 2006 г. №686 «Аб узнагароджанні некаторых грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»