Валаўская Рудня
вёска ў Беларусі у складе Качышчанскага сельсавету Ельскага раёну
Валаўская Рудня — вёска ў Беларусі, на рацэ Батыўля. Уваходзіць у склад Качышчанскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 195 чал. (2004). Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы захад ад Ельску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 194 км ад Гомелю; аўтамабільнай дарозе Засінцы — Ельск.
Валаўская Рудня | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Качышчанскі |
Насельніцтва: | 195 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°41′ пн. ш. 28°53′ у. д. / 51.683° пн. ш. 28.883° у. д.Каардынаты: 51°41′ пн. ш. 28°53′ у. д. / 51.683° пн. ш. 28.883° у. д. |
Валаўская Рудня на мапе Беларусі Валаўская Рудня |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Валаўская Рудня згадваецца ў 1-й пал. XIX ст., каля сюды перасяліліся некалькі радзінаў зь вёскі Валаўск. Мясьціна ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) у вёсцы працаваў вадзяны млын.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 27 двароў, 179 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 30 двароў, 105 жыхароў; 1917 — 319 жыхароў; 1924 — 78 двароў, 377 жыхароў; 1940 — 95 двароў, 525 жыхароў; 1959 — 251 жыхар (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 83 гаспадаркі, 195 жыхароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.