Да́йна — летувіская і латыская народная песьня. Літоўскія дайны — накшталт беларускіх лірычных песень розных жанраў каляндарна-абрадавага і сямейна-абрадавага цыклаў. Латыскія дайны нагадваюць нашы прыпеўкі: чатырохскладовікі, напісаныя з цэзурай пасярэдзіне. Фальклярыст К. Барон у свой час запісаў амаль 218 тысячаў латыскіх дайнаў і выдаў іх у шасьці тамах (1894—1915). Асобныя зь іх у перакладзе П. Масальскага на беларускую мову ўвайшлі ў зборнік «Дайны» (1987).

Шафа дайн з тэкстамі амаль 230 000 латыскіх дайн, Латвійская нацыянальная бібліятэка

Літаратура

рэдагаваць