Біфітат
Біфітат — беларускі кісламалочны напой з каровінага малака і закваскі на аснове бактэрыяў ацыдафільнай палачкі і біфідабактэрыяў[1].
Біфітат | |
Тып | напой |
---|---|
Нацыянальная страва | беларуская |
Паходжаньне | Беларусь |
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Аўтар | Натальля Жабанос, Вольга Ласкаўнёва і Людміла Сафроненка |
Вырабнік | «Мазырскія малочныя прадукты» і «Малочны сьвет» (Горадня) |
Дата зьяўленьня | 30 сьнежня 2002 (21 год таму) |
Час прыгатаваньня | 12 гадзінаў |
Асноўны складнік | каровіна малако |
Распаўсюджаныя складнікі | ацыдафільныя палачкі і біфідабактэрыі |
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г) | 55 ккал (230 кДж) |
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г) | |
Падобныя стравы | біфідабакт |
Пры канцы тэрміну прыдатнасьці зьмяшчае прынамсі мільён прабіятычных мікраарганізмаў, у тым ліку біфідабактэрыяў, і 10 млн ацыдафільных палачак на грам напою. Выкарыстоўваецца для пастаяннага аздараўленчага харчаваньня дарослых і дзяцей. Мае тлустасьць ад 2,5 да 3,5 %. Тэрмін захоўваньня ў лядоўні складае ад 5 дзён у полістыролавым кубку[1] да 10 дзён у пюр-паку[2] і да 15 дзён у плястыкавай пляшцы[3]. 30 сьнежня 2002 году Натальля Жабанос, Вольга Ласкаўнёва і Людміла Сафроненка атрымалі аўтарства на патэнт біфітата ў якасьці супрацоўніцаў «Беларускага навукова-дасьледчага і канструктарска-тэхналягічнага інстытуту мясной і малочнай прамысловасьці» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Бiяпрадукт лячэбна-прафіляктычны кісламалочны «Біфітат» масавай доляй тлушчу 2,5% // УП «Мазырскія малочныя прадукты», 2022 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.
- ^ Бiяпрадукт лячэбна-прафіляктычны кісламалочны «Біфітат» м. д. т. 2,5% у Пюр-паку // УП «Мазырскія малочныя прадукты», 2022 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.
- ^ Біфітат (рас.) // ААТ «Малочны сьвет», 2022 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.
- ^ Натальля Жабанос, Вольга Ласкаўнёва і Людміла Сафроненка. Спосаб атрыманьня лекава-прафіляктычнага кісламалочнага напою «Біфітат» (рас.) // Партал «База патэнтаў Беларусі», 2022 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |