Бітва пад Салтанаўкай
Бітва пад Салтанаўкай (па-француску: Bataille de Mohilew) — бітва ў часе францускага нашэсьця ў Расею, якая адбылася 23 ліпеня 1812 каля вёскі Салтанаўка (цяпер у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці).
Бітва пад Салтанаўкай, бітва пад Магілёвам | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мікалай Самакіш. «Подзьвіг жаўнераў Раеўскага пад Салтанаўкай» (1912) | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Расейская імпэрыя | Першая француская імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Пётар Багратыён | Люі Нікаля Даву | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
20 000[1] | 28 000 (9000 удзельнічалі) 22 000 пяхоты 6000 кавалерыі[1] | ||||||||
Страты | |||||||||
2548 — 5200[1] | 1000 — 4134[1] | ||||||||
2-я расейская армія, узначальваная Пятром Багратыёнам, намервалася злучыцца з асноўнымі сіламі Барклая дэ Тольлі пасьля таго, як францускія войскі ўзялі Магілёў і блякавалі пераправу праз Дняпро. Багратыён накіраваў генэрала Мікалая Раеўскага супраць пяці францускіх дывізіяў пад кіраўніцтвам Люі Нікаля Даву, які разьмяшчаўся між 2-й арміяй і асноўнымі сіламі Барклая дэ Тольлі. Францускі корпус меў больш за 28,000 жаўнераў, у тым ліку 3 пяхотныя дывізіі генэралаў Кампана, Дэсэ і Кляпарэда, а таксама кавалерыю генэралаў Бурдэсоля і Валенса, але ў бітве ўдзельнічала толькі частка францускіх сілаў. Сілы расейскага боку налічвалі каля 20 000 жаўнераў[1].
Даву здолеў адбіць атакі расейцаў на свае лініі, нагледзячы на адвагу жаўнераў Раеўскага. Пасьля гэтага французы перайшлі ў контарнаступ і перасьледавалі расейцаў на адлегласьці лігі. Параза перашкодзіла злучэньню Багратыёна з асноўнымі часткамі расейскага войска пад кіраўніцтвам Барклая дэ Тольлі, вымусіўшы Багратыёна адступаць да Смаленску. Расейцы страцілі ад 2500 да 5200 жаўнераў, страты французаў ацэньваюцца ад 1000 да 4134 забітымі, параненымі і зьніклымі[1].
Крыніцы і заўвагі
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Pigeard, Alain. Dictionnaire des batailles de Napoléon. — Tallandier: Bibliothèque Napoléonienne, 2004. — ISBN 2-84734-073-4