Біжаравічы

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Бі́жаравічы[1] (таксама — Бі́жыравічы[1], Біжарэ́вічы[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавету.

Біжаравічы
трансьліт. Bižaravičy
Першыя згадкі: 1498
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Барычавіцкі
Насельніцтва: 69 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225726
СААТА: 1254812006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°3′16″ пн. ш. 26°26′45″ у. д. / 52.05444° пн. ш. 26.44583° у. д. / 52.05444; 26.44583Каардынаты: 52°3′16″ пн. ш. 26°26′45″ у. д. / 52.05444° пн. ш. 26.44583° у. д. / 52.05444; 26.44583
Біжаравічы на мапе Беларусі ±
Біжаравічы
Біжаравічы
Біжаравічы
Біжаравічы
Біжаравічы
Біжаравічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Першая згадка пра вёску ў 1498 годзе пад назвай Безарэвічы. У 1525 годзе каралева Бона перадала вёску пінскаму харунжаму Сямёну Юхновічу Орду[2], заснавальніку адной з галінаў роду Ордаў, гербу Астоя. Орды валодалі Біжаравічамі на працягу больш чым 400 гадоў да 1939 году. За гэты час яго атрымлівалі ў спадчыну 10 пакаленьняў роду па мужчынскай лініі. Апошнім уладальнікам быў Януш Орда, якому маёнтак належаў з 1924 да 1939 году[3]. Да прыходу савецкай улады ў маёнтку захоўваўся арыгінал дакумэнту, падпісанага Ордам Бонай Сфорцай.

У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў Орды пабудавалі новы будынак маёнтку, які замяніў стары драўляны. Будаўніцтва пачаў Караль Орда, а скончыў у 1904 годзе яго брат Станіслаў[3].

З 1921 годзе ў складзе Польшчы. Зь верасьня 1939 году ў складзе БССР. Падчас вайны будынак маёнтку і гаспадарчыя пабудовы былі цалкам зьнішчаны. Засталіся толькі фрагмэнты алеяў, мэліярацыйных каналаў, фамільныя могілкі[3].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 69 жыхароў
  • 1999 год — 120 жыхароў

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Сядзібна-паркавы ансамбль Ордаў

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 226
  2. ^ Roman Aftanazy: Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 22–26. ISBN 83-04-03784-X.
  3. ^ а б в Федорук А. Т. «Старинные усадьбы Берестейщины». Минск, издательство «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2004 год. 576 страниц. ISBN 985-11-0305-5

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць