Біенале ў Вэнэцыі
Біенале ў Вэнэцыі (па-італьянску: Biennale di Venezia) — самая вядомая ў сьвеце біенале мастацтваў, якая праходзіць у Вэнэцыі пачынаючы з 1895 году.
Гісторыя
рэдагавацьПершапачаткова выстава дэкаратыўнага мастацтва Італіі. З 1907 — міжнародная. З 1930 патранаж выставы пераходзіць ад муніцыпалітэту да ўраду Італіі.
У 1930 у межах біенале заснаваны Фэстываль музыкі, у 1932 — Міжнародны фэстываль кіно, у 1934 — Тэатральны фэстываль.
З 1968 спынена правядзеньне пэрсанальных, а праводзяцца тэматычныя выставы.
У 1975 заснавана Міжнародная выстава архітэктуры.
Удзел беларускіх мастакоў
рэдагаваць24 Біенале 1948.
- Марк Шагал (прадстаўляў Францыю; гран-пры ў разьдзеле графікі за афорты да «Мёртвых душаў» Мікалая Гогаля)
49 Біенале 2001.
- Лявон Тарасевіч (прадстаўляў Польшчу)
51 Біенале 2005. Беларусь прадстаўлена ўпершыню. Існаваў нацыянальны павілён.
Мастакі:
- Ізраіль Басаў
- Руслан Вашкевіч
- Сяргей Войчанка
- Андрэй Задорын
- Натальля Залозная
- Тамара Сакалова
- Леанід Хобатаў
- Ігар Цішын
- Уладзімер Цэсьлер
- Валеры Шкаруба
Камісар: Энца Фарнара.
Куратары: Энца Фарнара, Ларыса Міхневіч, Натальля Шаранговіч.
54 Біенале 2011.
Мастакі:
Куратар: Міхась Баразна[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Свірын, І. Радок у CV: Венецыянская біенале // Культура : газэта. — 2011. — № 5 (977).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБіенале ў Вэнэцыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра мастацтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |