Буча
Буча (па-ўкраінску: Буча) — места ў Кіеўскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Бучанскага раёну[2]. Плошча 26,57 км². Насельніцтва на 2018 год — 33,9 тыс. чал. Знаходзіцца за 20 км ад Кіева. Горад-герой Украіны (2022)[3].
Буча лац. Buča | |||||
укр. Буча | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1630 | ||||
Горад з: | 9 лютага 2006 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Кіеўская | ||||
Раён: | Бучанскі | ||||
Плошча: | 26,57 км² | ||||
Вышыня: | 148 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2020) | |||||
колькасьць: | ▲ 36 825 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1385,96 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-4597 | ||||
Паштовыя індэксы: | 08292—08295 | ||||
КОАТУУ: | 3210800000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°32′55″ пн. ш. 30°13′15″ у. д. / 50.54861° пн. ш. 30.22083° у. д.Каардынаты: 50°32′55″ пн. ш. 30°13′15″ у. д. / 50.54861° пн. ш. 30.22083° у. д. | ||||
Буча | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bucha-rada.gov.ua/, https://bucha.com.ua/ |
Геаграфія
рэдагавацьБуча знаходзіцца за 25 км на захад ад Кіева ў лясной зоне. Мяжуе зь местам Ірпень, вёскамі Ворзэль, Гастомель, Міхайлаўка-Рубяжоўка, Бліставіца.
17 ліпеня 2020 року Буча стала адміністрацыйным цэнтрам Бучанскага раёну[2].
Гісторыя
рэдагавацьПершыя згадкі «Бучы» ў пісьмовых крыніцах датаваныя 1630 рокам у дачыненьні да вёскі Яблынька, валоданьне польскага шляхціча Ю. Лясоты. Напрыканцы XIX стагодзьдзя землі перайшлі ў валоданьне памешчыкаў Красоўскага, Пяхоўскага і Сагатоўскага.
У часе будаўніцтва Кіева-Ковельскай чыгункі ў 1898 року вакол прыпынку Буча паўстала аднайменнае паселішча.
У 2001 року зацьверджаныя герб і сьцяг Бучы. У 2006 нададзены статус места[4].
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць
рэдагаваць1923 | 1926 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2018 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1141 | 1258 | 6884 | 19 392 | 23 528 | 26 115 | 28 533 | 33 868 |
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская | беларуская |
---|---|---|
88,18% | 11,34% | 0,23% |
Транспарт
рэдагавацьЗ усходу на захад места перасякае міжнародная аўтадарога M7 Кіеў — Ковель. Чыгуначная станцыя Буча на чыгунцы Кіеў — Корасьцень[7].
Эканоміка
рэдагавацьДзейнічаюць прадпрыемствы шкляной, прыборабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, будаўнічыя і транспартныя арганізацыі, экалягічная кампанія па ўтылізацыі і перапрацоўцы адкідаў. Найбольшыя прамысловыя прадпрыемствы:
- ПрАТ «Меліоратор»;
- Трэст «Південтеплоенергомонтаж»;
- Бучанскі прыборабудаўнічы завод «Веда»;
- Бучанскі тарны завод;
- Вытворчы каапэратыў «Агробудпостач»;
- ПАТ «Навукова-дасьледчы інстытут шклоплястыкаў і валакна»;
- Экалягічная кампанія «Рада».
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьУ месьце ўсталяваныя помнікі і памятныя знакі:
- Алея Памяці і помнік палеглым у Вялікай Айчыннай вайне;
- Помнік Невядомаму жаўнеру;
- Помнік Воінам-«аўганцам»;
- Памятны знак Міхаілу Булгакаву на месцы дачы Булгакавых;
- Мэмарыяльная дошка на будынку, дзе знаходзіўся штаб генэрала Міколы Ватуціна;
- Помнік-бюст Тараса Шаўчэнкі.
Месты-браты
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Головне управління статистики у Київській області (укр.)
- ^ а б Офіційний портал Верховної Ради України (укр.) w1.c1.rada.gov.ua Праверана 2020-07-17 г.
- ^ Ще 4 міста в Україні стали Героями, Украінская праўда, 25-03-2022
- ^ Постанова Верховної Ради України від 09.02.2006 № 3434-IV «Про віднесення селища міського типу Буча Ірпінської міської ради Київської області до категорії міст обласного значення»
- ^ Cities & towns of Ukraine (анг.) (укр.)
- ^ Банк даних Державної служби статистики України (укр.)
- ^ ДНВП «Картографія». Буча, план міста 1:10 000, Київ, 2010.