Шэрбрук
Шэрбрук (па-француску: Sherbrooke) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, сталіца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Эстры ў гісторыка-культурным рэгіёне Ўсходнія Кантоны. Насельніцтва горада складае больш за 154 тысяч жыхароў (2011). Горад разьмешчаны ў 150 км на ўсход ад Манрэаля і ў 50 км на поўнач ад мяжы з ЗША. Шэрбрук зьяўляецца асноўным эканамічным, палітычным, культурным і інстытуцыянальным цэнтрам свайго рэгіёну.
Шэрбрук | |||||
Sherbrooke | |||||
![]() | |||||
| |||||
Правінцыя: | Квэбэк | ||||
Рэгіён: | Эстры | ||||
Плошча: | 367,10 км² | ||||
Насельніцтва: | 154 601[1] (2011) | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC-5 UTC-4 | ||||
Паштовы індэкс: | J1E—J1R | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°24′ пн. ш. 71°54′ з. д. / 45.4° пн. ш. 71.9° з. д.Каардынаты: 45°24′ пн. ш. 71°54′ з. д. / 45.4° пн. ш. 71.9° з. д. | ||||
Шэрбрук на мапе Канады ![]() ![]() Шэрбрук | |||||
![]() | |||||
http://www.ville.sherbrooke.qc.ca/ |
Шэрбрук зьяўляецца важным цэнтрам ўнівэрсытэтскага жыцьця, маючы восемь адукацыяйных установаў, дзе навучаюцца 40 тысяч студэнтаў і працуе каля 11 тысячаў чалавек, 3 700 зь якіх зьяўляюцца прафэсарамі, выкладчыкамі й дасьледчыкамі[2]. Прамы эканамічны прыбытак адукацыйныай дзейнасьці перавышае 1 млрд даляраў[2]. Доля студэнтаў складае 10,32 чалавекі на 100 жыхароў. Прапарцыйна насельніцтву гораду, Шэрбрук мае самую вялікую канцэнтрацыю студэнтаў у Квэбэку[3].
Горад названы ў гонар Джона Коўп Шэрбрука — генэрал-губэрнатара Канады ў пачатку XIX стагодзьдзя.
ГісторыяРэдагаваць
Тэрыторыя Эстры й Шэрбруку доўгі час была заселеная індзейскімі плямёнамі іракезаў і алганкінаў. У ходзе францускай калянізацыі Канады XVII—XVIII стагодзьдзяў, даліны рэкаў Сьвятога Ляўрэнція й ягоных прытокаў, у прыватнасьці ракі Сьвятога Францыска, увайшлі ў склад францускіх каляніяльных уладаньняў, якія атрымалі назву Новая Францыя. Нягледзячы на сваю тэрытарыяльную прыналежнасьць, рэгіён, які пасьля стаў Усходнімі Кантонамі, ня быў заселены францускімі каляністамі й заставаўся пакрытым лясамі, у якіх вандравалі нешматлікія індзейскія плямёны.
Брытанская акупацыя, якая зьмяніла францускі рэжым у 1760-х гадох, у першыя дзесяцігодзьдзі ніяк не адбілася на жыцьці рэгіёну — ён працягваў заставацца незасвоеным і бязьлюдным, хоць не так далёка — у даліне ракі Сьвятога Ляўрэнція, працягвалі захоўвацца агмені франкаканадзкага гаспадараньня, якія засталіся на месцы былых сеньёраў-надзелаў мясцовай шляхты. Сытуацыя зьмянілася толькі пасьля амэрыканскай Вайны за незалежнасьць, што завяршылася ў 1783 годзе, пасьля чаго групы прабрытанскі настроеных ляялістаў вырашылі перасяліцца на тэрыторыю Канады, па-ранейшаму падкантрольную рэжыму.
Брытанскі ўрад усяляк заахвочваў англамоўных перасяленцаў, у тым ліку з самой Вялікабрытаніі, з мэтай заваяваць і канчаткова асыміляваць франкаканадцаў.
ЭканомікаРэдагаваць
Шэрбрук зьяўляецца буйным чыгуначным вузлом. Таксама гэта некалі быў буйны цэнтар тэкстыльнай і трыкатажнай прамысловасьці. Вытворчасьць чыгуначнага рухомага складу, абсталяваньня для горназдабыўной і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці. У 2007 годзе канадзкі часопіс Canadian Business Magazine паставіў Шэрбрук на першае месца сярод гарадоў Канады са спрыяльнымі ўмовамі вядзеньня бізнэсу.
АдукацыяРэдагаваць
У горадзе разьмешчаны франкафонны Шэрбрускі ўнівэрсытэт, і з моманту зьліцьця зь Ленаксьвілем у 2002 годзе — англамоўны Бішопскі ўнівэрсытэт.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ "Census Profile — Sherbrooke, Ville". 2011 census. Statistics Canada
- ^ а б "Home: Pôle universitaire de Sherbrooke — Université de Sherbrooke". Sherbrooke, QC: Université de Sherbrooke.
- ^ "Proportion d'étudiants à Sherbrooke". Ville de Sherbrooke
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Шэрбрук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |