Бутрым Няміра
«Бутрым Няміра» — двухактавая п'еса Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1906 годзе паводле легенды Вацлава Ластоўскага «Каменная труна».
Бутрым Няміра | |
Жанр: | п'еса |
---|---|
Аўтар: | Францішак Аляхновіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1916 |
Публікацыя: | 1916 |
Сюжэт
рэдагавацьФ. Аляхновіч даволі свабодна выкарыстаў сюжэт легенды. У варыянце Ластоўскага асноўны ўпор рабіўся на традыцыйны любоўны трохкутнік, куды ўваходзілі Бутрым Няміра, яго жонка Мара і баярыч Стаўра Рамашковіч. У Аляхновіча забойства Рамашковіча і сьмерці Мары зьведзена да невялічкага эпізоду: аб расправе з падданым і сьмерці жонкі апавядаў сам Няміра. Значна больш увагі драматург удзяліў уласнаствораным пэрсанажам, якія ў сюжэце легенды не фігуравалі[1].
Як адзначае У. Ковель, асноўны маральна-рэлігійны матыў «Каменнай труны» — ідэя абавязковага пакараньня за грахоўнасьць і нераскаяньне была злучана з зусім іншай пабудовай мастацкага вобраза[1].
Ацэнкі
рэдагавацьМаксім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» адзначыў наступныя якасьці п'есы:
Яна маець высокія літэратурныя і сцэнічныя вартасьці. Як твор літэратурны, п'еса выдаецца сваёй стылізаванасьцю, прыгажством мовы (хоць і не старыннай), пеўнасьцю псыхолёгічных абрысовак, стульнасьцю і адзінствам у разьвіцьці падзей. Як твор сцэнічны, яна азначаецца дасканаласьцю тэхнікі і колькімі харошымі з мастацкага боку эфектамі. Апрача таго, п'еса «Бутрым Няміра», быць можа, паміма сьвядомага жаданьня яе аўтора, — дужа ясная і сакавітая ілюстрацыя соцыяльных злыдняў. Яна сьведчыць што корнем усялякіх ліхадзействаў у вадносінах людзей ёсьць благі соцыяльны парадак, які ствараець Бутрыма Няміру (прототып Івана Грознага)[2].
Бібліяграфія
рэдагаваць- Francišak Alachnowič. Butrym Niamira: inscienizawanaja lehienda W. Łastoŭskaha «Kamiennaja truna». — Wilnia: 1918.
- Францішак Аляхновіч. Бутрым Няміра. (Драма. Акт 1). // Выпісы з беларускае літаратуры. Новы і найноўшы кругабегі : уложана спецыяльнай камісіяй пры выдавецтве. — Менск: Савецкая Беларусь, 1923. — С. —.
- Францішак Аляхновіч. Выбраныя творы. Драматургія; Проза; Вершы; Публіцыстыка; Лісты; Тэатразнаўства; Успаміны / укладанне, прадмова Анатоля Сабалеўскага ; каментарый Генадзя Кажамякіна. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 541 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 1200 ас. — ISBN 985-504-005-8
Крытыка, рэцэнзіі
рэдагаваць- Тутэйшы. Весткі з краю: Радашковічы. 23 чэрвеня. // Беларускі шлях : газэта. — 1918, 11 ліпня. — № 87. — С. 2.
- Знаёмы Беларускі тэатр. // Беларускі шлях : газэта. — 1918, 16 ліпня. — № 90. — С. 2.
- З. Б. Нататкі. Народная творчасьць і новае беларускае красное пісьменства. // Беларускі шлях : газэта. — 1918, 17 ліпня. — № 91. — С. 2.
- Сачун. «Бутрым Няміра» Ф. Аляхновіча // Савецкая Беларусь : газэта. — 1921, 26 ліпеня.
- Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае).. — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 196. — 207 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 349. — 583 с.
- ^ Гарэцкі, М. Бутрым Няміра // Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 196.