Беларускі шлях (1918)
Беларускі шлях (8 сакавіка 1918 — 23 жніўня 1918) — штодзённая беларуская газэта нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася ў Менску за немцамі таварыствам «Заранка».
Газэта блізка супрацоўнічала з газэтай «Вольная Беларусь». Друкавала матэрыялы ў падтрымку дзейнасці Рады БНР. 29 сакавіка 1918 году надрукавала 3-ю Устаўную грамату Рады БНР. Рэдактар-выдавец першага нумару П. Аляксюк, усіх наступных — Алесь Гарун.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |