«Брэ́мэнскія музы́кі» (па-нямецку: Die Bremer Stadtmusikanten) — казка братоў Грым пра вандроўных музыкаў.

Брэмэнскія музыкі
Die Bremer Stadtmusikanten
Бронзавая статуя «Брэмэнскіх музыкаў» каля будынку Брэмэнскай ратушы, узьведзеная ў 1953 годзе Гэрхардам Марксам
Жанр: казка
Аўтар: Браты Грым
Мова арыгіналу: нямецкая
Публікацыя: 1819
Электронная вэрсія

Галоўныя героі казкі — пакрыўджаныя сваімі гаспадарамі асёл, сабака, кот і певень выпраўляюцца да гораду Брэмэну, каб стаць гарадзкімі музыкамі.

Толькі яны ме маглі за адзін дзень дайсьці да Брэмэну і вырашылі застацца на ноч у лесе. Асёл і сабака ляглі спаць пад вялікім дрэвам, кот уладзіўся на ветцы, а певень узьляцеў на самую верхавіну — там яму здавалася больш за ўсё бясьпечней.

Запыніўшыся ў лесе, яны знаходзяць хаціну з разбойнікамі. Брэмэнскія музыкі ўзьбіраюцца адзін на аднаго й пачынаюць лямант: асёл пачаў раўці, сабака — брахаць, кот — мяўкаць, певень — сьпяваць. Разбойнікі са страху ўцяклі.

Кожны з Брэмэнскіх музыкаў кладзецца спаць як падабаецца і звык: асёл кладзецца ў двары на кучы сьмецьця, сабака — за дзьвярамі, кот — на камінцы, а певень садзіцца на дах хаціны разбойнікаў.

Пазьней гэтай ноччу атаман разбойнікаў дасылае аднаго з чальцоў банды паглядзець, хто ўсё ж захапіў іхнюю хаціну. Але разведніка царапае кот, кусае сабака, брыкае асёл, а певень голасна гамоніць з даху. Апанаваны страхам разбойнік прыбягае да атамана і распавядае, што хату захапілі жудасныя стварэньні. Разбойнікі больш не наважваюцца вяртацца, а брэмэнскія музыкі засталіся жыць у лясной хаціне.

Экранізацыя (выбарачна)

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Брэмэнскія музыкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў