Брэмэнская ратуша
Брэмэнская ратуша (па-нямецку: Bremer Rathaus) — адно з самых значных гатычных збудаваньняў і адзін з найбольш яркіх прыкладаў так званага «вэзэрскага рэнэсансу». У ліпені 2004 году разам з сымбалем гораду — Брэмэнскім Раляндам — Брэмэнская ратуша была занесеная ў сьпіс Сусьветнай культурнай спадчыны чалавецтва. У будынку ратушы засядае Сэнат, тут знаходзяцца кабінэты прэзыдэнта Сэнату і бурмістра вольнага ганзейскага гораду Брэмэну.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Брэмэнская ратуша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў