Брусава

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Бру́сава[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету. Насельніцтва 11 чал. (2004). Знаходзіцца за 45 км на захад ад места Жлобін, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 136 км ад Гомелю.

Брусава
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 11 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′47″ пн. ш. 29°26′40″ у. д. / 52.91306° пн. ш. 29.44444° у. д. / 52.91306; 29.44444Каардынаты: 52°54′47″ пн. ш. 29°26′40″ у. д. / 52.91306° пн. ш. 29.44444° у. д. / 52.91306; 29.44444
Брусава на мапе Беларусі
Брусава
Брусава
Брусава

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як хутар у Сьцепскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны загінулі 13 жыхароў. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).

Інфарструктура

рэдагаваць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з крывалінейнай, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць