Боцеўград

места ў Баўгарыі

Бо́цеўград (па-баўгарску: Ботевград, да 1934 Арханіе, да 1866 Самунджыева) — горад на захадзе Баўгарыі. Знаходзіцца ў Сафійскай вобласьці, уваходзіць у грамаду Боцеўград. Старое імя гораду (да Вызваленьня Баўгарыі) — Арханіе. Насельніцтва складае 22 166 чалавек (2010 год). Названы ў гонар паэта і рэвалюцыянэра Хрыста Боцева.

Боцеўград
баўг. Ботевград
Боцеўград
Герб Боцеўграду Сьцяг Боцеўграду


Краіна: Баўгарыя
Вобласьць: Сафійская
Кмет: Ivan Gavalugov[d]
Плошча: 53,298 км²
Вышыня: 500 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 21 666 чал.
шчыльнасьць: 406,51 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 723
Паштовы індэкс: 2140
Нумарны знак: CO
Геаграфічныя каардынаты: 42°54′26.201″ пн. ш. 23°47′37.180″ у. д. / 42.90727806° пн. ш. 23.79366111° у. д. / 42.90727806; 23.79366111Каардынаты: 42°54′26.201″ пн. ш. 23°47′37.180″ у. д. / 42.90727806° пн. ш. 23.79366111° у. д. / 42.90727806; 23.79366111
Боцеўград на мапе Баўгарыі
Боцеўград
Боцеўград
Боцеўград
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.botevgrad.org/obshtina_eng.htm

Гісторыя

рэдагаваць

Найстаражытнейшае паселішча ў гэтай мясцовасьці — фракійскае паселішча 5-га тысячагодзьдзя да н.э., якое знаходзілася ў мясцовасьці Манастырыштэ. У выніку раскопак там былі адкрыты абломкі бытавой і будаўнічай керамікі, прылады працы, мармуровая абрадная пліта з выявай фракійскага коньніка. Усё гэта захоўваецца ў Боцеўградзкім музэі. Каля гораду адкрыты фрагмэнты рымскай калёны зь імёнаў трох імпэратараў: Валентыніяна, Валента і Грацыяна. Калёна, верагодна, была ўзьведзена ў 357 годзе, бо менавіта тады кіравалі гэтыя імпэратары. Блізкасьць паселішча да рымскай дарогі вымусіла яго жыхароў перасяліцца на 3 км на поўдзень у лес, дзе вырасла новае паселішча Зелін. Падчас засяленьня гэтых месцаў славянамі, паселішча атрымала славянскае аблічча. Сяло Зелін уваходзіць у межы ўладаньняў баяра цара Івана Шышмана, Агняна. У яго валоданьні была і фартэцыя Бажэнішкі ўрвіч, якая пала апошняй пад націскам асманскай арміі, якая ўварвалася ў баўгарскую дзяржаву.

У другой палове XVIII стагодзьдзя жыхары Зеліну ізноў перасяляюцца ў катлавіну на месца сёньняшняга гораду, дзе каля пабудаваных заезнага двара і пякарні ўзьнікла паселішча з назвай Самунджыева, хоць па асманскіх рэгістрах 1564—1565 гг. в. Самунджыева ўжо існавала на гэтым самым месцы. Вядома, што ў 1826 г. у Самунджыева маецца паўразбураны паракліс, які тады быў царкоўнай школай. У 1864 годзе была пабудавана гадзіньнікавая вежа, у 1865 г. там была пабудавана адзіная баўгарская царква, прысьвечаная мучаніку, забітаму туркамі — Сьв. Георгію Новасафійскаму.

У 1866 г. празь сяло правялі стратэгічную дарогу Русэ-Сафія і па прапанове турэцкага рэфарматара Мітхада-пашы в. Самунджыева была абвешчана горадам Арханіе ў гонар султана Архана Газі. Новы горад быў пабудаваны паводле інжынэрна-будаўнічых плянаў.

Жыхары гораду вядуць барацьбу супраць асманаў ва ўзброеных атрадах Хаджы Дзімітра, Патаёта Хітава і Філіпа Тоцю. У 1870 г. у горад прыбыў Васіл Леўскі і заснаваў там рэвалюцыйны камітэт.

Падчас Расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў баўгарскія патрыёты, сярод якіх было нямала жыхароў Арханіе, арганізуюць атрады народнага апалчэньня, каб ваяваць на баку расейскіх войскаў. Боцеўградзкі край — арэна працяглых кровапралітных бітваў паміж расейскімі войскамі пад камандаваньнем генэрала Ёсіфа Гурко і асманскай арміяй, якая хавалася ў стараплянінскіх цясьнінах. За незалежнасьць і свабоду радзімы ваявалі апалчэнцы Боцеўградзкага краю пад камандаваньнем генэрала Мікалая Сталетава. У 1881 г. у Арханіе налічвалася 2 284 жыхары.

Падчас Красавіцкага паўстаньня 1876 году насельніцтва Арханійскага краю перажыло жорсткае прыгнечаньне. У гэты час загінуў атрад Хрыста Боцева. Гэта было нагодай пераназваць горад Арханіе на Боцеўград.

Насельніцтва

рэдагаваць
Год Насельніцтва
1985 22 459
1992 23 006
2000 21 816
2005 20 468
2010 20 544

Славутасьці

рэдагаваць
 
Гадзіньнікавая вежа
  • Гістарычны музэй
  • добра захаваны дом старой школы
  • Царква адраджэньня 1864 г.
  • Гадзіньнікавая вежа — сымбаль гораду, пабудаваная ў цэнтры гораду майстрам Маркавым.
  • Помнік Хрысту Боцеву
  • Помнік Расейскім жаўнерам, што загінулі ў Расейска-турэцкай вайне,
  • Помнік Невядомаму жаўнеру
  • Помнік паэту Стамену Панчаву

Транспарт

рэдагаваць

У горадзе выкарыстоўваецца толькі аўтобусны транспарт. Горад зьвязаны аўтобусамі зь вялікімі і малымі гарадамі краіны.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Боцеўградсховішча мультымэдыйных матэрыялаў