Гістарычны музэй (Боцеўград)

Музэй
Гістарычны музэй
Исторически музей в Ботевград
Краіна Баўгарыя
Месцазнаходжаньне Боцеўград
Каардынаты 42°54′23″ пн. ш. 23°47′33″ у. д. / 42.90639° пн. ш. 23.7925° у. д. / 42.90639; 23.7925Каардынаты: 42°54′23″ пн. ш. 23°47′33″ у. д. / 42.90639° пн. ш. 23.7925° у. д. / 42.90639; 23.7925
Аўтар праекту Pencho Koychev[d]
Будаўнік Пенча Койчаў
Дата заснаваньня 1937
Сайт museumbot.bg
Гістарычны музэй на мапе Баўгарыі
Гістарычны музэй
Гістарычны музэй
Гістарычны музэй
Гістарычны музэй на Вікісховішчы

Гістарычны музэй у Боцеўградзе (па-баўгарску: Исторически музей в Ботевград) — гістарычны музэй у баўгарскім горадзе Боцеўград. Знаходзіцца ў цэнтры гораду, на Саранскім пляцы, у рэканструяваным будынку колішняй Судовай палаты. Пачаў сваю дзейнасьць у 1937 годзе.

Гісторыя

рэдагаваць

Музэйная справа ў грамадзе Боцеўград мае глыбокія карані і багатыя традыцыі. Першымі, хто займаўся вывучэньнем гістарычнага мінулага гораду, былі сьвятар Георгі Папдзімітраў зь сяла Скравена й настаўнік Георгі Папіванаў з Трудаўца.

Пра неабходнасьць будоўлі памяшканьня для музэйнай калекцыі ў Боцеўградзе (у той час Арханіе) упершыню было сказана ў газэце «Арханійскія навіны» (нумар 1 ад 10 студзеня 1927 году). Першая калекцыя была адкрытая ў 1937 годзе, дзякуючы дырэктару Боцеўградзкай гімназіі Асэну Стэфанаву.

У 1950 годзе пашыраную калекцыю перанесьлі ў будынак Народнага чыталішча «Хрыста Боцеў 1884», дзе ёй доўгі час займаўся мясцовы краязнаўца Ташка Нінаў. Праз два гады калекцыі надалі статус Дзяржаўнага музэю, якому перадалі будынак былога гатэлю-кавярні «Брысталь». 24 траўня 1959 году ў прыстасаваным будынку быў урачыста адкрыты Народны музэй, а ў 1970 годзе — ягоная другая экспазыцыя. У 1977 годзе, у сувязі з рэканструкцыяй гораду, будынак зьнясьлі, а музэй, без экспазыцыяў, перанесьлі ў фондасховішча на Баўгарскім бульвары, 8.

У 1985 годзе адбылася першая выстава мастацкага фонду музэю. У 1988 годзе музэю быў перададзены будынак у цэнтры гораду — насупраць Гадзіньнікавай вежы. Там музэйная экспазыцыя й мастацкая галерэя знаходзіліся да 2010 году, калі быў рэканструяваны будынак Судовай палаты.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Гістарычны музэй Боцеўграду мае разьвітую экспазыцыйную дзейнасьць. Заля «Архаінец» абсталявана неабходнай тэхнікай для паказу прэзэнтацыяў, выставаў, канцэртаў, публічных чытаньняў. У якасьці культурна-навуковай установы музэй праводзіць навукова-дасьледчую, асьветна-выхавальніцкую і папулярызатарскую дзейнасьць.

Фонды музэю захоўваюць больш за 15 тысячаў адзінак, у тым ліку, дакумэнты, арыгінальныя фатаграфіі, зброю, геральдычныя, нумізматычныя ды культурныя каштоўнасьці, мастацкія творы, разьмеркаваныя ў трох аддзелах і адной філіі:

  • Археалягічны аддзел
  • Аддзел гісторыі баўгарскіх земляў XV — XX стагодзьдзяў
  • Аддзел гісторыі й мастацтва ХХ ст.
  • Філія — колішняя вучэльня ў сяле Бажэніца (грамада Боцеўград)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць