Барвін

(Перанакіравана з «Борвін»)

Барвін (Парвін), Борвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Barwin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
славянскія
Утворанае ад Baro + Wino
Іншыя формы
Варыянт(ы) Борвін, Парвін
Вытворныя формы Барвойн
Зьвязаныя імёны Вінбор
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Барвін»

Паходжаньне

рэдагаваць

Імя Барвін або Борвін (Barwin, Borwin) можа мець як славянскае, так і германскае[1] (гоцкае) паходжаньне[2]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барыла, Барвід, Вісбар; германскія імёны Barilo, Barvid, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Berwin[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Barwin von Wentlande[a] (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[7]; Barwyn van Wentlant (Хроніка Тэўтонскага ордэну)[8][9]; на томъ перевозе Барвинскомъ (27 красавіка 1533 году)[10]; Янъ Мартиновичъ Барвинъ (1567 год)[11]; Илия Барвиненко (1649 год)[12]; Józef Piotr Parwin (1820 год)[13].

Носьбіты

рэдагаваць

На 1905 год існавала ўрочышча Барвін у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні[14].

На гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Барвін, у гістарычнай ПрусііБарвіны.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ «Барвін з земляў вэнэдаў» — Генрых Борвін I[6]
  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 101.
  2. ^ Hauser O. Die Germanen in Europa. — Dresden, 1916. S. 63.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 289.
  6. ^ Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — М. — Л., 1938. С. 190, 194.
  7. ^ Livländische Reimchronik. — Paderborn, 1876. S. 33, 344.
  8. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 5. — Leipzig, 1874. S. 74.
  9. ^ Maciejauskiene V. Lietuviu pavardziu susidarymas, XIII—XVIII a. — Vilnius, 1991. P. 21.
  10. ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 73.
  11. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1018.
  12. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 47.
  13. ^ Dukszty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  14. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 35.