Барыла
Барыла (Барэль, Барэля, Баруль, Парыла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Барыла лац. Baryła | |
Barilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Baro + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Барэль, Барэля, Баруль, Парыла |
Вытворныя формы | Бірыла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Барыла» |
Паходжаньне
рэдагавацьБарыла, пазьней Барэл або Парэл (Barilo, Barrell[1], Parrell[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[3].
Імя Барыла гістарычна бытавала ў Польшчы: Barilo (1442 год)[4], Borilo (1468 і 1490 гады)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мишка Борыловича и братью его Лихача, Кузьму, Хому (18 лістапада 1544 году)[6]; Гаврило Парило (1563 год)[7]; Давидъ Борило… Давидъ Барило (1566 год)[8]; подданых тогож пна Скипора — Шимука Барила (11 лютага 1590 году)[9]; Baryły (1744 год)[10]; Parafia głębocka… Baryły dwór… Baryły karczma (1784 год)[11]; Anna Bariel (1799 год)[12]; Jerzy Baryla (1831 год)[13].
Носьбіты
рэдагаваць- Міхаіл, Яська, Фёдар і Сьцяпан Барылы — жыхары вёскі Бяркоўшчыны (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1718 годзе[14]
- Ёсіф Барыла — жыхар вёскі Раманаўшчыны (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1782 годзе[15]
- Мартын, Рыпіна і Павал Барылы — жыхары вёскі Забалоцьця (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1783 годзе[16]
- Пётар Юр’евіч Барыла — селянін з ваколіцаў Коўны, які меў у валоданьні зямлю на 1882 год[17]
Барулевічы (Borulewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[18].
Барэлі (Borela) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[19].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Барылавічы (Бориловичи) у Полацкім ваяводзтве[20].
На 1904 год існавала вёска Барулі (Борулі) у Бельскім павеце, а таксама вёска Барылаўка ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[21].
На 1905 год існавалі вёска 1-я Барэлішкі, а таксама засьценкі 2-я і 3-я Барэлішкі ў Падбярэскай воласьці[22].
На 1906 год існавала вёска Барылы ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[23].
На 1913 год існавала мясцовасьць Барылішкі (Baryliszki) у Немянчынскай парафіі[24].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 61.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 245, 989.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 106.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 230.
- ^ Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением грамот и привилеев. — Вильна, 1867. С. 330.
- ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 24, 30.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 375.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 36. — Вильна, 1912. С. 390.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Gawrylczyk B. Dekanat połocki w świetle opisów parafii z 1784 r. — Białystok, 2005. S. 57.
- ^ 6,"asc"&searchtable=&rpp2=50 Abele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Glinciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Яўген Анішчанка, Берковщина инвентарь 1718 г. Ошмянский повет, Архіў гісторыка Анішчанкі, 9 красавіка 2019 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Ореховна инвентарь 1782 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 4 сакавіка 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Понизова инвентарь в Полоцком воеводстве 1783 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 лютага 2017 г.
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 16.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 423.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 243.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 34.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 86, 264.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 61.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 174.
- ^ Parafia niemenczyńska w 1913 r., Genealogia Wileńszczyzny