Ніклот
Ніклот[1], Ні́клат[2] (? — 1160) — князь бодрычаў (1131—1160).
Ніклот | |
князь бодрычаў | |
---|---|
1131 — 1160 | |
Папярэднік | Канут Лавард |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1100 |
Памёр | жнівень 1160, |
Пачынальні анямечанага ў наступных пакаленьнях роду мэкленбурскіх князёў.
Біяграфія
рэдагавацьАчольваў супраціў палабска-прыбалтыйскіх славянаў нямецкай (саксонцы) і дацкай (Кнуд Шлезьвіскі) экспансіі. Імкнуўся захаваць добрыя дачыненьні з саксонцамі: у 1131 годзе прызнаў вяршэнства Лётара III з Суплінбурга, потым саксонскага герцага Генрыха Льва, што не выратавала яго ад пазьнейшых нападаў.
У час крыжовай выправы супраць славянаў 1147 году зладзіў пасьпяховую абарону зямель бодрычаў ад уварваньня войска Генрыха Льва, зьдзейсьніў напад на апорныя пункты крыжакоў у Вагрыі, спаліў места Любэк, разьбіў крыжацкае войска каля збудаванай ім крэпасьці Добін, што вымусіла крыжакоў скласьці мір.
Загінуў у час новай выправы Генрыха Льва[2].
Меў сыноў Прыбыслава і Варціслава.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5