Блускі Бор (археалягічныя помнікі)

археалягічныя помнікі ў Беларусі
Славутасьць
Блускі Бор
Краіна
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь

Блускі Бор — археалягічныя помнікі: гарадзішча і курган V стагодзьдзе да н. э. — V стагодзьдзе н. э. каля в. Блускі Бор Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Гарадзішча

рэдагаваць

Апісаньне

рэдагаваць

За 1,5 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Сьвіслач. Пляцоўка памерам 50 х 20 м, вышыня над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ 7 м. Умацавана з боку поля 2 дугападобнымі валамі вышынёй каля 2 м.

Дасьледаваньні

рэдагаваць

Адрыў і абсьледаваў у 1965 годзе Леанід Побаль. Пры шуфроўцы знойдзены абпаленыя камяні, рэшткі посуду са штрыхаванай паверхняй, гладкасьценная кераміка, блізкая да керамікі мілаградзкай, зарубінецкай культур і культур тыпу верхняга пласту Банцараўшчыны раньняга жалезнага веку.

Матэрыялы абсьледаваньня захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Апісаньне

рэдагаваць

За 1,2 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Сьвіслач, ва урочышчы Гарадзішча, справа ад дарогі ў в. Талька. Вышыня 1,5 — 1,8 м, дыямэтар 8 м. Насып зьдзірванелы, зарос дрэвамі.

Дасьледаваньні

рэдагаваць

Выявіў у 1965 г. Леанід Побыль, абсьледавала ў 1985 г. — Тацьцяна Бубенька.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9